Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Главное управление идеологической работы, культуры и по делам молодежи гомельского облисполкома
Главная // Актуально

Дар’я Іванкоўская з Парэцкай школы атрымала Дыплом ІІІ ступені ў рэспубліканскім конкурсе юных экскурсаводаў музеяў

29/11/2021
 Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі, які праводзіўся ў рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» з мэтай фарміравання ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў сродкамі экскурсійнай і музейнай дзейнасці.

На рэспубліканскі этап конкурсу ў намінацыях «Музейная мазаіка» і «Гісторыя аднаго экспаната» паступіла 111 работ з усіх рэгіёнаў краіны. Складаў ён два туры: адборачны і заключны, у якім прынялі ўдзел 36 навучэнцаў.
Абарона конкурсных праектаў адбылася ў анлайн-фармаце. У першай намінацыі «Музейная мазаіка» навучэнцы прэзентавалі экскурсіі па створанай імі экспазіцыі, прадметы якой звязаны з тэматыкай музея. У другой – удзельнікі конкурсу прадставілі экскурсіі аднаго выбранага музейнага прадмета.
Па выніках конкурсу Дыпломам IIΙ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана навучэнка 10 класа Парэцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Дар’я Іванкоўская (кіраўнік – настаўнік беларускай мовы і літаратуры Галіна Сяргееўна Матусевіч).
На конкурс быў прадстаўлены невялікі відэасюжэт, у якім Дар’я правяла віртуальную экскурсію па гісторыка-краязнаўчым музеі роднай школы, пазнаёміла з пакоем быту беларускага селяніна. Яна расказала пра вяселле і вясельны пасаг, падмацоўваючы свае словы канкрэтнымі прыкладамі – тымі прадметамі, якія раней маладая дзяўчына клала ў куфар, калі збіралася замуж. Гэта ручнік, верацяно, фартух, посуд і абавязкова абраз Божай Маці. Дар’я не толькі пазнаёміла з тым, што такое пасаг і для чаго ён патрэбен, але і вельмі цікава апісала кожную рэч. А яшчэ яна падчас відэаэкскурсіі па музеі чытала вершы і спявала беларускія народныя песні.
— Дар’я – вельмі старанная, таленавітая дзяўчынка, актыўная і творчая. Добра вучыцца, прымае ўдзел у розных конкурсах, праводзіць экскурсіі ў нашым школьным музеі. Цікавіцца фальклорам, — расказвае класны кіраўнік 10 класа, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Галіна Сяргееўна Матусевіч.
Сама Дар’я лічыць, што трэба ведаць сваю гісторыю, гісторыю свайго народа, краіны, таго месца, дзе ты нарадзіўся і жывеш, захоўваць памяць пра сваіх продкаў, памяць іх умелых рук, настрой іх душы, кемлівасць іх думак і перадаваць гэта ўсё нашчадкам.

Аксана Борсук.

«Чырвоны Кастрычнiк»