Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

13 лістапада ў Добрушы адбудзецца абласны адборачны тур XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур

10.11.2022
13 лістапада ў Добрушы адбудзецца абласны адборачны тур XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур
Ён пройдзе на базе дзяржаўнай установы «Добрушскі раённы Палац культуры». Фестываль нацыянальных культур – гэта ўнікальная магчымасць назіраць сучаснае сузор'е талентаў прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей, якія жывуць і працуюць, вучацца ў Беларусі. Для гледачоў кожны фестываль – адметная сустрэча з культурай іншых народаў, якая абуджае ў сэрцы кожнага грамадзяніна нашай дзяржавы пачуццё асабістай значнасці і запатрабаванасці.  
Этнаграфічнай асаблівасцю гэтага фестывалю з'яўляецца яго этапнасць: кожны раз яго арганізоўваюць і праводзяць на працягу двух гадоў. Спачатку ён праходзіць у раёнах, затым – у абласцях рэспублікі і, нарэшце, заключныя мерапрыемствы ў сталіцы свята – горадзе Гродна. 
У гэтым годзе ў фестывалі прымуць удзел прадстаўнікі 9 нацыянальных культур з 14 раёнаў вобласці і Гомеля – гэта ўкраінцы, рускія, яўрэі, армяне, малдаване, немцы, англічане, ланкійцы. Удзельнікі прадставяць канцэртныя выступленні і выставачныя работы майстроў-рамеснікаў. 

Правда Гомель
© Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гомельскага аблвыканкама, 2022.