Добрай традыцыяй у Салтаноўскім сельсавеце стала падводзіць гадавы вынік вясковага жыцця на восеньскім свяце сельскага Савета. Вось і мінулая субота стала для аграгарадка святочнаю. І хаця арганізатары баяліся, што спахмурнелае напярэдадні надвор’е сапсуе ўрачыстасць вяскоўцам, але прырода дзеля годнай справы не пашкадавала сонейка: у дзень свята хмары разыйшліся, неба ззяла блакітам, а святочная атмасфера сагравалася не толькі сонечнай цеплынёй, але і цеплынёй шчырых сэрцаў вяскоўцаў.