Главная » Год культуры » Усе дарогі вядуць у культуру!
Информация к новости
10-10-2016

Усе дарогі вядуць у культуру!

Категория: Год культуры

Нарадзілася я ў Эстоніі, у горадзе Йыхві, і пражыла там 16 гадоў. У той час многія з’язджалі туды на заробкі. Там шмат было беларусаў, украінцаў. Можна было сустрэць землякоў з Петрыкаўскага раёна. Лёс так склаўся, што я вярнулася на радзіму мамы. Мама сама капацькоўка. Раней ездзіла ў Эстонію разы два на год. Пазней бацькоў забрала ў Беларусь. Ім патрэбны быў пакой.
Пасля школы фактычна нікуды не паступіла. Не хапіла балаў. Працавала на заводзе ў Мазыры, на жаль тэхнічная прафесія мяне так і не змагла прыцягнуць.

izobrazhenie-026

І я прыехала ў Петрыкаўскі аддзел адукацыі за дапамогай у пошуку працы. Там мне прапанавалі пасаду настаўніка нямецкай мовы, якую я добра ведала, у мяне і граматы былі, але я тады не адважылася. Маладая была. Усё ж такі выкладаць у старэйшых класах патрэбен вопыт. Прапанавалі паехаць у Філіпавіцкі Дом культуры працаваць бібліятэкарам. Пагадзілася. Буду кніжак шмат чытаць, думала я.
У Філіпавічах, што ў пяці кіламетрах ад Навасёлак, была маленькая бібліятэка. У кабінеце некалькі палічак, столік і маленькая грубка. Змясціцца ў пакойчыку маглі 2-3 чалавекі. Так я трапіла ў культуру.
Бібліятэкарам працавала да 1978 года. Тут хлопец прыйшоў з арміі, пазнаёміліся. І праз невялікі час ажаніліся. Нарадзілая дзіця. Вёска не разрастаецца. Росквіту ніякага няма. Тады я вырашыла, што трэба нешта мяняць ў жыцці. І паступіла ў Рэчыцкі сельскагаспадарчы тэхнікум. 20 гадоў працавала брыгадзіром на малочна-таварнай ферме “Заніўе”.
Але мой лёс усё роўна вырашыўся інакш. Калі перасталі праціць грошы, мне была патрэбна новая праца!
У 2004 годзе пайшла працаваць у Дом культуры ў Навасёлках. Дырэктар звольнілася і я пачала выконваць яе абавязкі. З таго часу так і засталася на пасадзе.
У нас цудоўны народны ансамбль “Вячорніца” і вакальны ансамбль “Навасёлачка”, якімі кіруе Сяргей Сяўрук. Дзіцячы фальклорны калектыў нашага Дома культуры быў самым лепшым. Мы заўсёды прывозілі прызавыя месцы, кожны раз удзельнічалі ў дзіцячых гульнявых праграмах.
Не прапускаем і «Покліч Палесся». Тры гады запар удзельнічалі ў Горадзе майстроў, дэманстравалі вышыўкі, разьбу па дрэве. Сёлета на фестываль толькі тыдзень збіралі інвентар. Хто прынясе вышыўкі, хто карціны. У гэтым годзе сустракалі і частавалі старшыню Гомельскага аблвыканкама Уладзіміра Дворніка кашай, удзельнічалі ў тэатральнай інсцэніроўцы абраду “Хрэсьбіны”.

 

Ганна Калодзька, працуе бібліятэкарам 40 гадоў

Ганна Калодзька, працуе бібліятэкарам 40 гадоў

 

Зусім нядаўна да Дня пажылога чалавека мы вырашылі арганізаваць невялікі канцэрт «Мы маладыя душой». Навасёлкі вялікія, састарэлым людзям нялёгка пераадольваць такую адлегласць, таму вырашылі выступаць каля крамы, дзе ўсім зручней усяго сустрэцца. Мы былі здзіўлены: гледачоў назбіралася зашмат. Праграму адпрацавалі з душой. Свята ўдалося на славу. Нават калі мы ад’ехалі, гледачы доўгі час не разыходзіліся. Мабыць, было што абмеркаваць.
Кожнаму работніку хачу сказаць вялікі дзякуй. Асабліва хачу адзначыць Ганну Аркадзьеўну Калодзька, якая працуе бібілятэкарам 40 гадоў. Такіх самаадданых трэба пашукаць. Яна з кніжкамі і ў бальніцу сходзіць, а каму трэба дахаты прынясе. Яна добра ведае ўсю літаратуру. І па стану чалавека нават можа вызначыць, каму якая кніжка патрэбна.
Таксама вялікі дзякуй Ніне Іванаўне Рымша, якую мы лічам жамчужынай нашага творчага калектыву. Яна ведае столькі баек, гумарэсак. Расказваць іх можа бясконца. Быў такі выпадак. Наш калектыў адыграў музычную пракраму, а гледачы разыходзіцца не хацелі. Тут і спатрэбіўся талент Ніны Іванаўны. Ну і насмяяліся мы тады.

soxor3
Павагу хачу выказаць Алегу Іванавічу Сохару, які 40 гадоў працуе з намі. Дапамае не толькі нам, па сумяшчальніцтве працуе і ў школе. Скончыў Акадэмію мастацтваў у Маскве. Там, пры жаданні, можна пабачыць яго работы, але лепш прыехаць да нас, паглядзець на карціны. У актавай зале ён распісваў сцены. Майстар на ўсе рукі, ён праектаваў царкву Свята-Узнясенскую, размаляваў там іканастас. Увогуле, ні адно свята не абыходзіцца без яго карцін. Такі таленвіты ў нас калектыў.
Праца мая жывая, таму я заўсёды маладая. Бывае, так захопішся, што і не спынішся пакуль не ўбачыш вынік. А гэта толькі ў радасць!

Т. СЯРГЕЕВА, фота аўтара

Облако тегов

Архив новостей

Февраль 2020 (11)
Январь 2020 (23)
Декабрь 2019 (38)
Ноябрь 2019 (18)
Октябрь 2019 (34)
Сентябрь 2019 (27)
^