Главная » Год культуры » Тачыся, карціна, маленькая і вялікая!
Информация к новости
26-09-2016

Тачыся, карціна, маленькая і вялікая!

Категория: Год культуры

Сёння мастацтва работы з дрэвам не страціла сваёй папулярнасці. З Беларусі няшмат турыстаў могуць дазволіць сабе з’ехаць, не купіўшы якой-небудзь работы майстра. Скажам больш: амаль на ўсіх беларускіх і міжнародных фестывалях нашыя людзі славяцца творамі старажытных народных промыслаў.

Адна з самых знакавых падзей на Петрыкаўшчыне сёлета – фестываль “Покліч Палесся”.  Таму напярэдадні свята ў Петрыкаўскім Доме рамёстваў праца кіпела пад неверагодным градусам! Тут нараджаліся жанчыны з саломы, акурат напалову росту сярэдняга чалавека, а таксама маленькія з дрэва ў сукенках з народным арнаментам. Яны, нібы дзюймовачкі, лёгка трымаюцца на далонях. Тут і розныя птушкі з’яўляюцца пад пэндзлікам мастака. Працаўнікі шмат чым плануюць здзівіць гасцей фестывалю.

img_0520

Мне пашчасціла сустрэцца з майстрам разьбы па дрэве Дома рамёстваў Аляксеем Батаном. Яго работы кожны год удзельнічаюць у шматлікіх выставах і пленэрах. І “Покліч Палесся” не выключэнне.

 Сцены пакоя, дзе працуе Аляксей Фёдаравіч кіраўніком гуртка разьба па дрэве, абстаўлены драўлянымі вырабамі. Неяк адразу на вочы патрапіла кампазіцыя “Глушэц”. Упэўнена, кожнаму паляўнічаму яна прыйшлася б даспадобы. Птушка у зеляніне, побач ружжо. Кожны лісцік далікатна “прамаляваны”. Праца ювелірная, інакш не скажаш. На стале – няскончаныя работы. Вялізны грыб, які патрабуе дапрацоўкі.  Шмат лясных жывёл, іх таксама трэба адшліфаваць і дадаць бляску з дапамогай лаку.  А вось і вялізныя рогі аленя.  Якую залу яны будуць упрыгожваць?

Наш герой палюбіў працаваць з дрэвам яшчэ ў дзяцінстве, калі наведваў Дом піянераў. Праца яго так захапіла, што вырашыў займацца ёй дасканала. Таму і паступіў у Гомельскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж народных мастацкіх промыслаў.

Атрыманая спецыяльнасць – мастак роспісу па дрэве – не пашкодзіла ў выніку рэзаць на ім амаль 18 гадоў!

– Над адной работай працую дні 3-4, – распавядае Аляксей Фёдаравіч. – Канечне, калі складаны заказ, то можна завіхацца цэлы тыдзень.

 Самая складаная мая работа была, калі ўдзельнічаў у пленэры ў 2009 годзе.  Тры метры ў вышыню і шэсцьдзесят сантыметраў у дыяметры. Дзесяць дзён змагаўся. І карціна “Лясун” была выразана.

Больш люблю працаваць над тэмай прыроды. І люблю дынаміку, каб жывёла дзесьці нагу, скажам, падціснула ці  адставіла.

Дзецям таксама разьба падабаецца. У пачатку года на гурток прыходзіць шмат, але потым застаюцца толькі самыя зацікаўленыя, але мы радыя бачыць дзяцей у любы час.

Больш работ можна будзе паглядзець на выставе ад Петрыкаўскага Дома рамёстваў на фестывалі “Покліч Палесся” ў Ляскавічах. Тут жа можна будзе і набыць сабе адну з работ майстра.

А калі не паспееце, то прыносьце макет Аляксею Батану ў майстэрню пасля свята. Вам не адмовяць ні на адзін капрыз!

Т. Сяргеева

Облако тегов

Архив новостей

Ноябрь 2019 (3)
Октябрь 2019 (34)
Сентябрь 2019 (27)
Август 2019 (22)
Июль 2019 (26)
Июнь 2019 (30)
^