Главная » Год культуры » Беларусскоязычная семья Давыдовых из добрушской Борщевки рассказала об особенностях общения на двух языках
Информация к новости
13-09-2016

Беларусскоязычная семья Давыдовых из добрушской Борщевки рассказала об особенностях общения на двух языках

Категория: Год культуры

– Ва ўніверсітэце імя Францыска Скарыны выкладае цудоўны чалавек — Леанід Пятровіч Кузьміч, – расказваюць суразмоўцы сваю гісторыю. – Менавіта пад яго ўплывам мы не сталі ламаць звыклае і нанова вучыцца размаўляць “по-городскому”.  Выкладчык запэўніў, што наша сялянская “трасянка” і ёсць самая мілагучная мова на свеце. З яе знікненнем страціцца і частка культуры продкаў. Шмат год мінула, а мы так і засталіся заўзятымі прыхільнікамі беларускай мовы. Хіба што крыху наблізілі сваё вымаўленне да літаратурных стандартаў.
Цікавімся, як ставяцца да іх калегі, вучні. Андрэй усміхаецца:
– Спачатку дзівіліся, прымалі за блазноту. Маўляў, гэта, як падлеткавая любоў. Пройдзе з часам. Памыліліся. Праўда, часткова. Размаўляць па-руску я так і не прызвычаіўся. Нават пры запаўненні папер не магу ўзгадаць словы. Хоць да перакладчыка звяртайся.  А вось жонцы даводзіцца размаўляць на дзвюх мовах. Дома – на беларускай, на рабоце – на другой дзяржаўнай. Яно і зразумела: працуе настаўнікам-дэфектолагам. А ўсе методыкі і практыкаванні па развіцці маўлення створаны на рускай мове.
Не толькі сваім “незвычайным” вымаўленнем выдзяляюцца Давыдавы сярод іншых маладых сем’яў Баршчоўкі. У адносінах з аднавяскоўцамі, роднымі яны прамыя і адкрытыя. Андрэй узгадаў: некалі па прапанове сяброў падаў дакументы, каб працаўладкавацца ў райаддзел міліцыі. Участковым інспектарам у выніку адпрацаваў… усяго чатыры дні. Прыйшоў і шчыра прызнаўся кіраўніцтву – гэта работа не для яго. Чакаць шэсць месяцаў да пачатку навучальнага года таксама не стаў. Каб падтрымаць бацькоў, у якіх з цяжарнай жонкай Таццянай жылі ў той час,  пайшоў працаваць у мясцовую гаспадарку. Раздаваў корм жывёле, летам пасвіў статак.
Размова перайшла на бытавыя тэмы.  Андрэй расказаў: пазнаёміўся з Таццянай у час падрыхтоўкі конкурсу народнага беларускага танца. Вучыўся тады на другім курсе ўніверсітэта. Яна – на першым. Пазнаёміў, а потым і наблізіў іх адзін да другога Андрэеў гармонік. Гэта для гарадскіх дзяўчат гарманіст “жаніх” не надта прывабны. Таццяна адразу ж зразумела: такі скарб абмінуць нельга. Давучвалася ўжо замужняй.
–  Спачатку працавалі ва Усоха-будскай школе, – распавядае сямейны дуэт. – Аднойчы патэлефанавала старшыня Баршчоўскага сельсавета. Прапанавала перайсці ў іх школу. Прывабіла  ўласным домам, які гаспадарка згадзілася выдаткаваць маладым настаўнікам. Пераехалі. Праўда, Таццяне давялося атрымліваць яшчэ адну вышэйшую адукацыю: два настаўнікі беларускай мовы і літаратуры ў школе былі непатрэбны.
Здзівіў і дом Давыдавых. Такі ж незвычайны, чысты як і самі гаспадары. Ва ўсім адчуваецца рука майстра. Нягледзячы на  паравое ацяпленне, сучасны газавы кацёл, Андрэй уласнымі рукамі злажыў дзве печы ў пакоях. Тлумачыць: сістэма ацяплення залежыць ад электрычнасці. Збой –  кацел патухне, размарозяцца батарэі… Печы ж – яго хобі. Аб іх гатоў гаварыць бясконца. Майстрам-печніком пакуль не стаў, але некалькі яго ўдалых канструкцый ужо грэюць дамы баршчоўцаў.
Пры развітанні гаспадар дзеліцца марамі. Хацелася б, каб у раёне былі беларускамоўныя школы. Зазначае: шкада, што на роднай мове размаўляюць хіба толькі настаўнікі-прадметнікі. Ды і тое таму,  што па статусе патрэбна…
Сяргей ЧАЙДАК

Облако тегов

Архив новостей

Февраль 2020 (11)
Январь 2020 (23)
Декабрь 2019 (38)
Ноябрь 2019 (18)
Октябрь 2019 (34)
Сентябрь 2019 (27)
^