Главная » Год культуры » Мэты амбіцыйныя, шляхі дасягнення – яркія
Информация к новости
7-09-2016

Мэты амбіцыйныя, шляхі дасягнення – яркія

Категория: Год культуры

Дасягненні мінулага навучальнага года, праблемы, задачы на наступны год і шляхі іх вырашэння пазначыла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана Сенька. Падводзячы вынікі навучальнага года, яна назвала ўстановы адукацыі, якія зрабілі важны ўклад у развіццё сістэмы адукацыі: аказанне платных адукацыйных паслуг у Капаткевіцкім, Курыціцкім, Мышанскім яслях-садах, Муляраўскім садзе-школе, высокія вынікі цэнтралізаванага тэсціравання выпускнікоў Навасёлкаўскай і Смятаніцкай школ, гімназіі.

IMG_9924

IMG_9872IMG_9913

Не стала хаваць начальнік аддзела і недахопы, пазначыўшы праблемныя месцы ў канкрэтных школах – адсутнасць кваліфікацыйнага росту ў педагогаў Бабуніцкай, Капаткевіцкай, Чалюшчавіцкай школ і СШ № 1, нізкі сярэдні бал выпуснікоў Камаровіцкай, Пціцкай, Капцэвіцкай, Чалюшчавіцкай, Лучыцкай і некаторых іншых школ.

Святлана Сенька назвала імёны педагогаў і кіраўнікоў устаноў адукацыі, чый уклад быў асабліва важкім. Гэта Тамара Доўгая, Рыгор Козел, Жанна Парфіевіч, Людміла Самбук, Пётр Стральчэня, Галіна Туравец, Таццяна Філатава, Людміла Хільман, Наталля Юркавец, Андрэй Лосеў, Анатоль Адаміч, Міхаіл Сыцько, Таццяна Аляксандрава, Таццяна Якавец, Ірына Пінчук, Надзея Дзекавец.

Урачыстасць узнагароджання была пачата старшынёй райсавета дэпутатаў Галінай Шчэрбак. Яна ўручыла пераходныя Кубкі раённага конкурсу на лепшую ўстанову адукацыі ў розных намінаццыях.

Сёлета гэтых узнагарод былі ўдастоены гімназія (дырэктар Людміла Хільман), Курыціцкая школа (дырэктар Валянціна Марозька), Брынёўскі сад-школа (дырэктар Надзея Дзекавец), яслі-сад № 7 (загадчык Людміла Скакоўская), Мышанскі яслі-сад (загадчык Таццяна Фіндзюкевіч).

Граматы раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў Галіна Шчэрбак уручыла настаўніку Капаткевіцкай школы Рыгору Козелу, настаўніцы гімназіі Ірыне Лапета, выхавальніку ясляў-сада № 5 Алене Польскай, загадчыцы гаспадаркай Конкавіцкага сада-школы Святлане Амельчанка і выхавальніку школы-інтэрната Лідзіі Берднік. Затым з рук старшыні райсавета дэпутатаў новы партфель атрымала маленькая вучаніца школы-інтэрната Крысціна Дзенісенка.

Узнагароджанне прадоўжыў старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Мікалай Піліпцоў. Падзяку абласнога камітэта галіновага прафсаюза атрымаў старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Бабуніцкай школы Руслан Булачоў, Ганаровыя граматы – старшыня першаснай арганізацыі Кашэвіцкага сада-школы Людміла Гурыновіч і дырэктар гімназіі Людміла Хільман. Сертыфікаты пра занясенне на раённую Дошку гонару галіновага прафсаюза былі ўручаны працоўным калектывам – пераможцам раённага конкурсу на лепшую ўстанову адукацыі.

IMG_9926IMG_9882IMG_9865IMG_9855IMG_9835IMG_9824IMG_9933

Мікалай Піліпцоў адзначыў важкі ўклад працаўнікоў устаноў адукацыі ў агульнагаспадарчую дзейнасць і ўручыў каштоўныя падарункі Віктару Плыткевічу (Навасёлкаўская школа), Уладзіміру Панасюку (Чалюшчавіцкая школа) і Сяргею Сакаўцу (Кашэвіцкі сад-школа), якія прымалі ўдзел ва ўборачнай кампаніі ў сельгаспрадпрыемствах раёна.

Начальнік аддзела Святлана Сенька і старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі Тамара Басюк граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і райкама прафсаюза адзначылі плённую працу і поспехі яшчэ сямнаццаці педагогаў раёна. А калектывы Галубіцкай школы, Муляраўскага сада-школы, Капаткевіцкага ясляў-сада № 2 атрымалі падзякі і грашовыя прэміі за выдатную падрыхтоўку ўстаноў да новага навучальнага года.

За дапамогу ўстановам ва ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы Лісты падзякі ў гэты дзень былі ўручаны кіраўнікам жыллёва-камунальнай гаспадаркі, лясгасу і аграсервісу.

Пра сістэму працы, скіраваную на захаванне і ўмацаванне здароўя дзяцей, расказала загадчыца ясляў-сада № 7 Людміла Скакоўская, падкрэсліўшы, што ў гэтай працы важна прытрымлівацца рознааспектнасці: асяроддзе – заняткі, тэорыя – практыка, бацькі – педагогі.

Асвячэнню чатырохгадовага перыяду рэалізацыі інавацыйнага эксперыментальнага праекту, разлічанага на навучэнцаў з высокім узроўнем вучэбнай матывацыі, было прысвечана выступленне намесніка дырэктара Капаткевіцкай сярэдняй школы Наталлі Руцкай. Вучыць дзяцей сумнявацца, знаходзіць свае шляхі да адказаў, не баяцца рабіць памылкі – наколькі гэтыя мэты былі дасягнуты, расказалі самі мінулагоднія чатырохкласнікі: 9 перамог у раённых конкурсах, 6 – у абласных, 2 – у прадметных алімпіядах, 98% дзяцей закончылі чацвёрты клас на высокім і дастатковым узроўні ведаў.

Кожны з судакладчыкаў, а гэта намеснік дырэктара гімназіі Наталля Несцярчук, дырэктар раённага цэнтра турызму і краязнаўства Ала Петравец, намеснік дырэктара цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Наталля Дворнік, дырэктар Муляраўскага сада-школы Ніна Марціновіч у сваіх выступленнях таксама пацвердзілі, што ва ўстановах адукацыі ёсць свой плённы вопыт і вялікія амбіцыі, што складаюць агульную станоўчую карціну раённай сістэмы адукацыі. А творчыя выступленні дзіцячых калектываў гэтаму былі пацвярджэннем.

І менавіта ў гэту трывалую сістэму, пераймаючы вопыт старэйшых калег і не чакаючы падзякі, як сказаў дырэктар Колкаўскай школы Сяргей Ярота ў прывітальным слове да маладых педагогаў, сёння ўліліся 30 маладых спецыялістаў. Дзве траціны з іх – ураджэнцы нашага раёна. Таму на іх ускладаецца вялікая надзея і адказнасць: захаваць традыцыі, прымножыць поспехі.

Алена БРУЦКАЯ.

Облако тегов

Архив новостей

Февраль 2020 (11)
Январь 2020 (23)
Декабрь 2019 (38)
Ноябрь 2019 (18)
Октябрь 2019 (34)
Сентябрь 2019 (27)
^