Главная » Год культуры » Адкрылася выстава асабістай калекцыі Віктара Шыпкова
Информация к новости
26-08-2016

Адкрылася выстава асабістай калекцыі Віктара Шыпкова

Категория: Год культуры

Адкрылася выстава асабістай калекцыі Віктара Шыпкова

Усё пачалося прыблізна ў 2007 годзе з вышыванай мужчынскай кашулі, знойдзенай на гарышчы дома, які падлягаў зносу. Вік-тар адмыў, дзесьці зашыў, дзесьці парыхтаваў. Па ўзору самастойна крыжыкам зрабіў падобны ўзор на іншай кашулі. Прынцып вышывання Віктару паказала прабабка, а ўжо астатняму ён вучыўся сам. 

— Калі глядзець па прабабках, то я вельмі багаты чалавек. Таму што трох застаў жывымі. Дзве па матчынай лініі і адна па бацькавай. Яны вельмі многаму мяне навучылі, расказалі і пазнаёмілі з гісторыяй сям’і і роднагу краю, — прызнаецца калекцыянер. — Я не магу сказаць, якая рэч для мяне самая дарагая. Яны ўсе маюць сваю каштоўнасць. Напрыклад, вось гэты кажух належаў маёй прапрабабулі, — паказвае на манекен Віктар. — Я атрымаў яго ў спадчыну. А вось гэта дзіцячая калыска трапіла да мяне з-пад калёс бульдозера. Некаторыя рэчы пападаюць да мяне ў вельмі дрэнным стане. Я стараюся прывесці іх да належнага выгляду. 

У кожнай рэчы свая гісторыя, і расказваць пра іх малады чалавек можа гадзінамі. Менавіта выратаваныя ад знішчэння рэчы і складаюць яго калекцыю. Яна вельмі разнастайная: тут і прадметы побыту, і карціны, і фотаздымкі, камплекты паўсядзённага і святочнага адзення, музычныя інструменты. Нават прыблізную колькасць рэчаў сваёй калекцыі Віктару назваць цяжка, настолькі іх шмат.

Падтрымаць калекцыянера ў дзень адкрыцця выставы прыйшлі яго калегі і сябры з аддзела ўнутраных спраў Гомельскага райвыканкама. Віктар Шыпкоў вельмі ахвотна расказваў пра кожную рэч і адказваў на пытанні. Вельмі цікавая гісторыя драўлянай дзежцы, у якой рашчынялі цеста. 

— Я знайшоў яе ў пасёлку Чаплін. У хаце бабкі, якая памерла на той момант дзесяць гадоў таму. Мне падказала пра гэтую хату яе пляменніца: “Усе роўна хату будуць зносіць, дык пойдзем пабачым, што там ёсць”. Гляджу, у сенцах стаіць гэтая дзежка, адчыняю яе — а яна поўнасцю закладзена салёным салам. Бабкі той ужо дзесяць год як няма, а колькі яно там да гэтага стаяла, ніхто ўвогуле не ведае. Самае цікавае, яно не мела ніякага смуроду, ніякай цвілі. Так, крыху жоўценькае было. Сам каштаваць я яго пабаяўся, але сабака з’еў. І потым вельмі добра сябе адчуваў. 

— Сёння, у гэты прыгожы дзень Яблычнага Спасу, мы з вялікім задавальненнем адкрываем такую цікавую выставу, — узяла слова Алена Госцева, вядучы спецыяліст выяўленчага дэкаратыўна-пры-кладнога мастацтва і народных рамёстваў Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці. — Я дазналася пра Віктара выпадкова і была зацікаўлена яго захапленнем. Пазнаёміўшыся бліжэй, мы вырашылі разам з ім арганізаваць такое цікавае мерапрыемства. Вельмі прыемна, што чалавек у такім узросце зрабіў ужо так шмат. Многія людзі нават за ўсё жыццё не паспяваюць дасягнуць такіх вынікаў. Пакуль ёсць такія людзі, беларуская культура будзе захоўвацца і перадавацца нашчадкам. 

Кацярына РАМАНАВА.

Облако тегов

Архив новостей

Ноябрь 2019 (3)
Октябрь 2019 (34)
Сентябрь 2019 (27)
Август 2019 (22)
Июль 2019 (26)
Июнь 2019 (30)
^