Главная » Год культуры » 55 гадоў з дня ўтварэння
Информация к новости
26-08-2016

55 гадоў з дня ўтварэння

Категория: Год культуры

На працягу 55 гадоў “Радасцея” з’яўлялася не проста вакальным ансамблем, але і захавальнікам народных традыцый. Вось і на гэтае свята сяляне разам з удзельнікамі народнага ансамбля накіраваліся да гаспадароў па яблычны каравай. Па традыцыі каравай кожны год па чарзе пякуць мясцовыя жыхары. У гэты раз яблычны каравай пякла Таццяна Фядзько, а парэзала яго і раздала жыхарам Прудка яе дачка Іна.
Пасля гэтага людзі прайшліся з песнямі па цэнтральнай вуліцы да Прудкоўскага сельскага дома культуры, дзе адбыўся святочны канцэрт. У яго час былі выказаны словы ўдзячнасці жыхарам вёскі, якія прайшлі канцлагеры і выжылі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта Канстанцін Васільевіч Крукоўскі, Надзея Ягораўна і Ніна Ягораўна Дашкоўскія, Марыя Рыгораўна Філіпчык, Люсія Іванаўна Мягкая, Надзея Патапаўна Манкевіч.
Павіншавалі дзвюх старэйшых жанчын вёскі – Ганну Парфёнаўну Кругаль і Марыю Рыгораўну Філіпчык. На дваіх ім споўнілася 184 гады. А разам са старэйшымі павіншавалі і самых маленькіх – Валерыю Лапаціну і Мікіту Кузняцова. Віншавалі шматдзетныя і прыёмныя сем’і, лепшых працаўнікоў гаспадаркі, успаміналі пра заснавальнікаў і кіраўнікоў хора Прудкоўскага сельскага дома культуры.
На працягу ўсяго свята гучалі песні ў выкананні народнага ансамбля народная песні “Радасцея” Прудкоўскага СДК, творчага калектыва Светлагорскага цэнтра народнай творчасці.
Дзмітрый Хаміцевіч.

Облако тегов

Архив новостей

Ноябрь 2018 (10)
Октябрь 2018 (30)
Сентябрь 2018 (21)
Август 2018 (16)
Июль 2018 (15)
Июнь 2018 (24)
^