Главная » Год культуры » Майстар ткаць узоры
Информация к новости
11-08-2016

Майстар ткаць узоры

Категория: Год культуры

Лідзія Чарнушэвіч нарадзілася ў Неглюбцы, скончыла там 10 класаў. У 1981 годзе паступіла ў Краснабярэжскі саўгас-тэхнікум. Скончыўшы вучобу ў 1984 годзе, яна вярнулася ў роднае сяло, выйшла замуж і нарадзіла дваіх дзяцей: сына Дзмітрыя і дачку Вольгу. У 1987 годзе ўладкавалася ў саўхоз “Дружба” аграномам (тры гады аддала гэтай справе), затым працавала 10 гадоў на фабрыцы мастацкіх вырабаў у Неглюбцы (Гомельскі філіял). З 2000 года і па сённяшні дзень Лідзія Рыгораўна з'яўляецца кіраўніком гуртка ткацтва Веткаўскага ЦДТ.

Жанчына займаецца з 32 выхаванцамі (гэта 4 групы), якія навучаюцца ткацтву, вязанню, вышыўцы гладдзю, выкарыстоўваючы пры гэтым розныя віды нітак: ад паўваўняных, баваўняных да акрылавых. Лідзія Рыгораўна належыць да ліку тых педагогаў, якія сумяшчаюць у сабе велічэзны аб'ём ведаў і па-сапраўднаму творчае, душэўнае стаўленне да самога працэсу навучання дзяцей. Гледзячы на гэтую жанчыну, можна сказать, што яна працуе, аддае справе ўсю сябе.

— Ручное ткацтва — гэта рамяство, спасцігнуць якое можна, калі вельмі захацець. Вялікае цярпенне, сілу волі трэба мець, каб па нітачцы стварыць палатно. Бывае, на адну працу сыходзіць ад тыдня да аднаго месяца, — распавядае майстрыха.

Лідзія Чарнушэвіч і яе вучні штогод прымаюць удзел у розных конкурсах раённага, абласнога і рэспублінскага маштабу. У гэтым годзе яна, напрыклад, разам са сваімі выхаванцамі з гуртка “Ткацтва” на базе Неглюбскай школы занялі першае месца на конкурсе “Калядная зорка”.

— Мая задача як настаўніка — расказаць вучням пра ткацтва і даць зразумець, наколькі важна вывучаць гэтае рамяство. Інфармацыя, перададзеная з любоўю, не знікне бясследна. Юныя мастакі кружка ўжо сёння могуць ганарыцца сваімі лепшымі працамі, і гэта толькі пачатак. Творчасць змяняе дзяцей, адкрывае для іх новы свет, — гаворыць Лідзія Рыгораўна.

На думку педагога, будучыня ў беларускага ткацтва, безумоўна, ёсць. Пад уплывам сучаснай культуры і задум маладых майстроў яно будзе змяняцца і развівацца.

З цеплынёй і любоўю ставіцца да сваіх вучняў Лідзія Рыгораўна. Яна стараецца іх зрабіць не только мастакамі, але і патрыётамі.

— Усе дзеці, якія займаюцца у маім гуртку, таленавітыя, і з гэтым складана паспрачацца. Вось толькі не ўсім атрымоўваецца сустрэць на жыццёвым шляху таго, хто адкрые ў табе неардынарныя здольнасці, — кажа педагог.

Мяккі голас, добрыя ласкавыя вочы Лідзіі прыцягваюць да сябе. Яна заўсёды ветлівая, энергічная, добразычлівая з людзьмі, знаходзіцца ў вечным пошуку новага і незвычайнага. За шматгадовую бездакорную працу некалькі гадоў запар Лідзію Чарнушэвіч ушаноўвалі на районным злёце перадавікоў.

Аднак вышэйшай узнагародай для Лідзіі Рыгораўны ўсё ж з’яўляецца поспех яе вучняў. Ёй ўсё роўна ў якой сферы праявяць сябе дзеці: будуць вядомымі ва ўсім свеце ці застануцца працаўнікамі на роднай зямлі, галоўнае, каб заставаліся людзьмі пры любых абставінах.

— Мне падабаецца мая праца. Яна прыносіць мне задавальненне, асабліва калі нашы работы высока ацэньваюцца, — кажа жанчына.

А яшчэ Лідзія Чарнушэвіч выдатная мама, клапатлівая бабуля, проста добры чалавек, з якім лёгка і прыемна мець зносіны.

Кацярына ХАЛІМОНЕНКА.

Облако тегов

Архив новостей

Октябрь 2019 (21)
Сентябрь 2019 (27)
Август 2019 (22)
Июль 2019 (26)
Июнь 2019 (30)
Май 2019 (29)
^