Главная » Год культуры » «Стрэльная» экспедыцыя па Гомельска­-Бранскім памежжы
Информация к новости
3-08-2016

«Стрэльная» экспедыцыя па Гомельска­-Бранскім памежжы

Категория: Год культуры

Каб нешта даследваць дасканала, гэта трэба рабіць  усебакова. Таму і гэты абрад ужо даўно было вырашана вывучаць па ўсім арэале яго існавання. Гэтым і была выклікана «стрэльная» экспедыцыя па Гомельска­-Бранскім памежжы. 

 

Дзяржаўныя межы існуюць, а вось культурную мяжу акрэсліць цяжка. Гомельска-Бранскае памежжа застаецца адным культурным рэгіёнам. Таму асноўнай мэтай экспедыцыі было вывучэнне абраду «Стралы».

 

На другі дзень экспедыцыі даследчыкам пашанцавала трапіць на чатыры абрады «Стралы» у розных вёсках Браншчыны. 

 

– Калі разглядаць абрад «Стралы», які больш распаўсюджаны на тэрыторыі Веткаўскага раёна, то ўсе абрадавыя кропкі ў любой вёсцы будуць аднолькавыя, – расказвае загадчык філіяла Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый Пятро Цалка. – Але будуць мяняцца напевы, бо нават на Веткаўшчыне яны паміж вёскамі адрозніваюцца. А на тэрыторыі Браншчыны ў некаторых вёсках большую частку абраду займаюць гульнёвыя карагоды,  калі ў нас асноўны ўхіл на сакральныя абрадавыя дзеянні, на само шэсце і карагод.

 

 

 

ekspediciya.jpg

 

 

 

Падчас экспедыцыі вялося фіксаванне як тэкставае, так і з выкарыстаннем аўдыа-, фота- і відэатэхнікі. Пасля вандроўкі калекцыя музея папоўнілася цікавымі тканымі рушнікамі пачатку ХХ стагоддзя адной майстрыхі з вёскі Ялоўка Бранскай вобласці. Гэтыя рушнікі адносяць да неглюбскай традыцыі ткацтва. Але як і абрад, ткацтва ў кожнай вёсцы мае свае асаблівыя адрозненні. 

 

З цягам часу пасля кожнай экспедыцыі як вынік на свет з’яўляюцца публікацыі ці кнігі, адкрываюцца новыя выставы. А даследчыкі, якім не толькі цікавы абрад-феномен нашай вобласці, а неабыякавы лёс нематэрыяльнай спадчыны нашай Радзімы, гатовыя зноў рушыць у новыя экспедыцыі.


 

newsgomel.by 

Облако тегов

Архив новостей

Ноябрь 2019 (11)
Октябрь 2019 (34)
Сентябрь 2019 (27)
Август 2019 (22)
Июль 2019 (26)
Июнь 2019 (30)
^