Фестываль народнага гумару ладзяць Міністэрства культуры Беларусі, Гомельскі аблвыканкам, Калінкавіцкі райвыканкам.
Сёлетні фестываль зноў сабраў лепшых гумарыстаў з усяе Беларусі. Прыехалі дэлегацыі з абласцей, г. Мінска і асобныя калектывы з многіх вёсак і гарадоў, дзе шануюць дасціпныя жарты, анекдоты, прыпеўкі, гумарэскі. Менавіта гэтыя жанры народнага гумару і сталі асноўнымі намінантамі свята.
Фестываль пачаўся на раздарожжы Малых і Вялікіх Аўцюкоў. Там мясцовыя майстры збудавалі Лаву прымірэння, а каля яе ўстанавілі помнік Каласку і Калінцы. Іх лозунг-заклік выдае ўсю сутнасць і адметнасць аптымізму аўцюкоўцаў: “Калі хочаш заўжды вясёлым быць, не лянуйся Калінцы ружы дарыць”.
У першы дзень свята ўдзельнікі фестывалю паказалі сваё гумарыстычнае майстэрства ў многіх вёсках Калінкавіцкага раёна.
Другі дзень фестывалю прайшоў на Цэнтральнай плошчы райцэнтра. Не вуліцы падворкаў, гасцей і удзельнікаў фестывалю сустрэлі не толькі аўцюкоўцы, а таксама вясёлыя, мудрыя дэлегацыі жартаўнікоў з усіх сельсаветаў раёна. Прайшлі конкурс прыгажосці “Міс Аўцюкі”, і “Алімпійскія аўцюкоўскія гульні”.
На галоўнай сцэне адбыліся конкурсныя праграмы гумарыстаў. Журы вызначыла пераможцаў і прынародна ўганаравала лаўрэатаў фестывалю. На ўсё наваколле прагучаў гала-канцэрт з ўдзелам вядомых выканаўцаў, дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі “Свята” івакальнай групы “Добрица” (Расія, Краснадарскі край). Пасля святочнага фейерверку для ўсіх прысутных адбылася дыскатэка, а на вялікай сцэне выступілі маладыя выканаўцы прадзюсерскага цэнтру Гомельскай абласной філармоніі.
Пераможцы фестывалю:
У намінацыі “анекдот”:
- Дыпломам ІІІ ступені, статуэткай і падарункам узнагароджана Гродзенская вобласць;
- Дыпломам ІІ ступені, статуэткай і падарункам узнагароджаны народны драматычны калектыў “Вандроўнікі” (Віцебская вобласць);
- Дыпломам І ступені, статуэткай і падарункам узнагароджвана творчая дэлегацыя Драгічынскага раёна (Брэсцкая вобласць).
У намінацыі “прыпеўка ”:
- Дыпломам ІІ ступені, статуэткай і падарункам узнагароджаны Ваўкавыскі раён (Гродзенская вобласць);
- дыпломам І ступені, статуэткай і падарункам ўзнагароджаны народны жартоўны гурт “Дубінскія фанабэры” (Мінская вобласць);
У намінацыі “жартоўная песня”:
- Дыпломам ІІІ ступені, статуэткай і падарункам узнагароджана творчая дэлегацыя Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці;
- Дыпломам ІІ ступені, статуэткай і падарункам узнагароджаны
Тэатр музычных пародый “Антыстрэс” (Гомельская вобласць);
- Дыпломам І ступені, статуэткай і падарункам узнагароджаны
Народны ансамбль народнай песні “Шчадрэц” (Магілёўская вобласць).
У намінацыі “жартоўны танец”:
- Дыпломам ІІІ ступені, статуэткай і падарункам узнагароджаны
Народны драматычны калектыў “Вандроўнікі” (Віцебская вобласць);
- Дыпломам ІІ ступені, статуэткай і падарункам узнагароджаны Ваўкавыскі раён (Гродзенская вобласць);
- Дыпломам І ступені і падарункам узнагароджаны тэатр музычных пародый “Антыстрэс” (Гомельская вобласць)
У намінацыі “Конкурс прыгажосці Міс Аўцюкі-2016”:
- Дыпломам і каштоўным падарункам узнагароджаны:
<!--[if !supportLists]-->- <!--[endif]-->Таццяна Трыбуналава (Мінск)
<!--[if !supportLists]-->- <!--[endif]-->Вікторыя Хамчукова (Гродзенская вобласць)
<!--[if !supportLists]-->- <!--[endif]-->Вікторыя Чараповіч (Мінская вобласць)
<!--[if !supportLists]-->- <!--[endif]-->Алена Мікуліч (Магілёўская вобласць)
<!--[if !supportLists]-->- <!--[endif]-->Раіса Грыбовіч (Віцебская вобласць)
<!--[if !supportLists]-->- <!--[endif]-->Алена Сцемашук (Брэсцкая вобласць)
Пераможцай конкурса стала Нэлі Засінец (Гомельская вобласць). Ёй уручаны дыплом пераможцы, каштоўны падарунак і карона.
У намінацыі “Тэатр мініяцюр”:
- Дыпломам ІІІ ступені, статуэткай і падарункам узнагароджаны Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць;
- Дыпломам ІІ ступені, статуэткай і падарункам узнагароджаны народны жартоўны калектыў “Тары-Бары” (Мінская вобласць);
- Дыпломам І ступені, статуэткай і падарункам узнагароджаны народны тэатр народнага гумару “Вясёлыя аўцюкоўцы” (Гомельская вобласць).
У намінацыі “Тэатр мініяцюр па творах У.С. Ліпскага”:
Спецыяльным дыпломам і падарункам узнагароджана Качэрва Злата - адукацыйна-прадзюсарскі цэнтр “Зоркі-вясёлкі”;
- дыпломам ІІІ ступені і падарункам узнагароджаны тэатр “Люстэрка” (Гомельская вобласць);
- Дыпломам І ступені і падарункам узнагароджваецца народны
жартоўны гурт “Дубінскія фанабэры” (Мінская вобласць).