Главная » Год культуры » Звычаі народа – наша культурнае багацце
Информация к новости
13-04-2016

Звычаі народа – наша культурнае багацце

Категория: Год культуры

Фальклорнае свята «Гуканне вясны» – адно з самых лірычных, прыгожых і магічных святаў беларусаў. У старадаўнія часы пачаткам года лічылі вясну – пару сапраўднага абуджэння прыроды і надзей чалавека на лепшае жыццё.

Адным з напрамкаў дзейнасці ДУА «Санаторны яслі-сад № 6 г. Рэчыцы» з’яўляецца развіццё нацыянальнай самасвядомасці выхаванцаў, далучэнне іх да нацыянальных традыцый. Сістэма арганізацыі работы з дзецьмі накіравана на вырашэнне такіх задач, як знаёмства з традыцыямі беларускага народа; пашырэнне запасу ўяўленняў аб беларускім фальклоры, народных абрадах; выхаванне любві і павагі да роднай мовы; актывізацыю пачуцця прыналежнасці да беларускага народа.

31 сакавіка ў нашым дзіцячым садку адбылося фальклорнае свята «Гуканне вясны», у якім удзельнічалі выхаванцы старшай групы і іх бацькі. Напярэдадні дзеці вучылі вяснянкі, знаёміліся з традыцыямі святкавання і нацыянальнымі беларускімі гульнямі. У гэтым ім дапамагалі музычны кіраўнік Л. Арэшка, выхавацелі
А. Гарачава, А. Дзенісенка, А. Кужалева. Завяршылася падрыхтоўчая работа святам, дзе выхаванцы спявалi песнi, танцавалi, вадзiлi карагоды. Падчас яго дзеці вяснянкамі праганялі халодную Зіму і клікалі Вясну-красну. З’явіўшаяся на заклічкі і вяснянкі Вясна прапанавала выхаванцам адгадаць загадкі, успомніць прыказкі і прымаўкі, а таксама нагадала дзецям народныя прыкметы.

Разам з бацькамі дзеці падрыхтавалі пачастункі, выпечаныя з цеста фігуркі птушак – адзін з галоўных сімвалаў абраду. У канцы мерапрыемства дашкаляты і госці з задавальненнем частаваліся імі. Свята прайшло весела і цікава. Актыўна ўдзельнічаючы ў святочных дзеяннях, эмацыянальна перажываючы іх, выхаванцы адчуваюць сябе часцінкай культуры і мовы свайго народа.

Валерыя АТАМАНЧУК, фота аўтара

Облако тегов

Архив новостей

Ноябрь 2018 (10)
Октябрь 2018 (30)
Сентябрь 2018 (21)
Август 2018 (16)
Июль 2018 (15)
Июнь 2018 (24)
^