Главная » Год культуры » Конкурс майстэрства дэкламавання твораў Кандрата Крапівы
Информация к новости
30-03-2016

Конкурс майстэрства дэкламавання твораў Кандрата Крапівы

Категория: Год культуры

Дар’я ПЕТРУСЁВА па-майстэрску чытала творы класіка.

Як вядома, галерэя дзеючых асоб у байках Кандрата Крапівы вялікая і разнастайная. А самі байкі не згубілі сваёй актуальнасці нават праз шэраг гадоў.
З вуснаў чытальнікаў гучалі ўсім вядомыя дасціпныя творы “Жаба ў каляіне”, “Дзед і баба”, “Дыпламаваны баран”, “Ганарысты парсюк” і іншыя.
Журы на чале з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры СШ № 4 Аленай Кулакоўскай адзначыла артыстычнасць, харызму, маляўнічую падачу баек. У выніку першае месца прысуджана Дар’і Петрусёвай, а другое падзялілі Марыя Віннікава і Анастасія Ларчанка.
Лепшыя дэкламатары атрымалі віншаванні і салодкія падарункі.
Наталля ЖЫГУНОВА.

Облако тегов

Архив новостей

Декабрь 2019 (9)
Ноябрь 2019 (18)
Октябрь 2019 (34)
Сентябрь 2019 (27)
Август 2019 (22)
Июль 2019 (26)
^