Главная » Год культуры » Звіняць чачэрскія «званочкі»
Информация к новости
17-03-2016

Звіняць чачэрскія «званочкі»

Категория: Год культуры

IMG_3066

За 34 гады працоўнага стажу навучыла культуры спеваў не адзін дзясятак вучняў. Аднойчы да яе прыйшла ідэя арганізаваць пры школе самадзейны калектыў з ліку чацвёртакласнікаў. І вось ужо шаснаццаты вучэбны сезон дзяўчынкі і хлопчыкі выходзяць на сцэну ў тым ці іншым амплуа. Гурткоўцы з канцэртнымі выступленнямі перыядычна наведваюць нісімкавіцкую бальніцу сястрынскага догляду, отарскі сацыяльны прытулак і аграрыяў шэфскай гаспадаркі «Вазнясенск», паказваюць сябе на шматлікіх раённых мерапрыемствах і абласных фальклорных фестывалях. За ўдзел у адным з такіх адзначаны Падзякай упраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама за пераемнасць бацькоўскіх традыцый. З гэтым творчым праектам Ніна Канстанцінаўна абараняла вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.
Амаль ні адно школьнае свята не абыходзіцца без галасістых салістаў «Званочкаў». Гуканне вясны, абрад «Грамніцы», вячоркі з лявоніхай у іх выкананні заўсёды праходзяць на «Ура!». Зараз маленькія артысты рыхтуюць шэраг праграм да 90-годдзя заснавання раёна, 30-й гадавіны з дня катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і аб’яўленага ў краіне Года культуры. На рэпетыцыі ходзяць з вялікім жаданнем і з тым жа імпэтам выступаюць перад гледачамі. Пад баян настаўніцы добра спяваюцца беларускія народныя і абрадава-побытавыя песні. Ведаць свае карані, спазнаваць этнічную культуру краю, перадаваць прыгожае і мудрае музычна-спеўным пасрэдніцтвам – вялікае задавальненне і гонар. Да таго ж самі дзеці атрымліваюць зарад бадзёрасці, настрою і духоўна ўзбагачаюцца. Аднаго не хапае – сцэнічных касцюмаў народнага стылю. Над гэтым таксама працуе кіраўнік.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Облако тегов

Архив новостей

Январь 2020 (13)
Декабрь 2019 (38)
Ноябрь 2019 (18)
Октябрь 2019 (34)
Сентябрь 2019 (27)
Август 2019 (22)
^