Главная » Год культуры » У Петрыкаве прайшлі спраборніцтвы па піянерболе і сярод каманд па чарлідынгу
Информация к новости
16-03-2016

У Петрыкаве прайшлі спраборніцтвы па піянерболе і сярод каманд па чарлідынгу

Категория: Год культуры

Напярэдадні ў раёне прайшоў першы раённы этап марафону. У конкурсе каманд падтрымкі (чарлідынгу) прынялі ўдзел каманды сямі ўстаноў адукацыі раёна. Пераможцай стала каманда Брынёўскага сада-школы, дыпламантамі – каманды Ляскавіцкай школы, сярэдняй школы № 2 і Камаровіцкай школы. Сямнаццаць каманд выказалі жаданне паспаборнічаць ў піянерболе. Лепшай стала каманда Мышанскай школы. У тройку лідараў таксама ўвайшлі вучні сярэдняй школы № 1 і гімназіі.

IMG_1678_1IMG_1647_1IMG_1662_1

У занальным туры спартыўна-патрыятычнага марафону, які праходзіў адначасова на базе СШ № 2 і гарадской фізкультурна-аздараўленчай залы, прынялі ўдзел каманды з Мазыра, Жыткавічаў, Ельска, Лельчыцаў, Акцябрскага і ўласна нашага раёна.

У конкурсе “Піянерскія іскры”, вынікі якога падводзіліся па дзвюх узроставых катэгорыях, уладальнікамі І месца сталі дзве мазырскія каманды – СШ № 9 і СШ № 16. Каманда Брынёўскага сада-школы атрымала Дыплом ІІІ ступені ў намінацыі “Іскрынкі” (11-14 гадоў).

За перамогу ў піянерболе змагаліся чатыры каманды – з Мазыра, Жыткавічаў, Акцябрскага і нашага раёна. Але найлепшыя вынікі паказалі вучні нашай сярэдняй школы № 1, у склад якой быў уключаны і вучань Макарыцкай базавай школы. Прызёрамі турніру сталі каманды з Мазыра і Жыткавічаў.

Изображение 062

Изображение 055Изображение 046Изображение 044Изображение 039Изображение 014Изображение 004Изображение 074

Алена БРУЦКАЯ.

Фота Дзмітрыя БЯЛЬКО і Арцёма ГУСЕВА.

Облако тегов

Архив новостей

Ноябрь 2019 (3)
Октябрь 2019 (34)
Сентябрь 2019 (27)
Август 2019 (22)
Июль 2019 (26)
Июнь 2019 (30)
^