Главная » Новости » Новыя імёны Беларусі — новыя перамогі
Информация к новости
26-02-2016

Новыя імёны Беларусі — новыя перамогі

Категория: Новости

Адна з галоўных асаблівасцяў другога сезона – новы фармат. У конкурсе, як і раней, удзельнічалі толькі члены прафсаюзаў. Але не было ні ўзроставых, ні творчых абмежаванняў, а сам конкурс праходзіў у дзвюх намінацыях: “Сцэнічная творчасць” і “Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.
У аргкамітэт раённага этапа конкурсу падалі заяўкі 24 працоўныя калектывы ўстаноў адукацыі і культуры горада і раёна і калектыў раённага вузла паштовай сувязі
У намінацыі “Сцэнічная творчасць” паказалі сваё вакальнае і інструментальнае майстэрства 19 удзельнікаў. А намінацыю выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладнай творчасці прадставілі больш 40.
Вынікі конкурсу былі падведзены па намінацыях. У выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве пераможцамі сталі настаўніца Курыціцкай школы Ірына Бокава (І месца), настаўніца сярэдняй школы №1 Наталля Юркавец (ІІ месца) і калектыў працаўнікоў Петрыкаўскага РВПС (ІІІ месца).
У намінацыі “Сцэнічная творчасць” узнагароды атрымалі Андрэй Шостак (Петрыкаўскі РДК); калектыў Петрыкаўскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі і мастацкі кіраўнік Галубіцкага СДК Таццяна Петравец.
Пераможцы конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі ад Петрыкаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў і працягнуць свой удзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу.
Акрамя гэтага, прэзідыум райкама прафсаюза працаўнікоў адукацыі не пакінуў без увагі сваіх канкурсантаў, якія ярка і маляўніча прадэманстравалі сваё сцэнічнае майстэрства. Спецыяльнымі дыпломамі і заахвочвальнымі прызамі Петрыкаўскай раённай прафсаюзнай арганізацыі працаўнікоў адукацыі былі ўзнагароджаны яшчэ пяць удзельнікаў конкурсу: вакальны калектыў Камаровіцкай школы, вакальны калектыў Бабуніцкай школы, настаўнік Чалюшчавіцкай школы Віктар Гадун, загадчык гаспадаркі Мышанскага ясляў-сада Любоў Саломенная і настаўніца Капцэвіцкай школы Вольга Острыкава.

IMG_4666IMG_4656IMG_4633IMG_4612IMG_4597IMG_4592IMG_4589IMG_4588

Тамара БАСЮК,
старшыня прафсаюзнай арганізацыі працаўнікоў адукацыі.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Петрыкаускiя навiны

Облако тегов

Архив новостей

Декабрь 2019 (13)
Ноябрь 2019 (18)
Октябрь 2019 (34)
Сентябрь 2019 (27)
Август 2019 (22)
Июль 2019 (26)
^