Главная » Культура Гомельщины в лицах » Ур’еўская-Еўсюкова Галіна Львоўна
Информация к новости
28-09-2015

Ур’еўская-Еўсюкова Галіна Львоўна

Категория: Культура Гомельщины в лицах

Ур’еўская-Еўсюкова Галіна Львоўна

 

Ур’еўская-Еўсюкова Галіна Львоўна працуе выкладчыкам харавога аддзялення Светлагорскай дзіцячай школы мастацтваў з верасня 1994 года. Мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю выкладчыка. З 1997 года яна з’яўляецца загадчыкам харавога аддзялення. З 2004 года  – стваральнік і кіраўнік узорнага хору хлапчукоў і юнакоў,  якому ў 2006 годзе  было прысвоена ганаровае найменне ”узорны аматарскі калектыў“. 

Дзіцячы ўзорны хор хлапчукоў і юнакоў уладальнік Гранд-прэміі і звання лаўрэата з уручэннем пасведчання спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Галіна Львоўна высока-прафесійны, ініцыятыўны, таленавіты, творчы і добрасумленны работнік, які мае выдатныя арганізатарскія здольнасці, прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці школы.  Шмат увагі надае росту выканальніцкага майстэрства навучэнцаў харавога аддзялення, папаўненню калектыву новымі падрастаючымі талентамі.

Ур’еўская-Еўсюкова Г.Л. з’яўляецца пераможцай конкурсу прафесійнага майстэрства ”Гомельскія майстры – 2014“ абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

Галіна Львоўна з’яўляецца арганізатарам гастрольных тураў харавых калектываў з удзелам у фестывалях і конкурсах, абменных і дабрачынных канцэртах. Пад яе кіраўніцтвам узорны хор хлапчукоў і юнакоў  вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, з’яўляецца дыпламантам  міжнародных, рэспубліканскіх і абласных конкурсаў і фестываляў, узнагароджаны: дыпломам лаўрэата I ступені ў намінацыі ”Выкананне духоўнай музыкі“ і Гран – пры за перамогу ў Рэспубліканскім конкурсе вакальна-харавых калектываў у рамках Рэспубліканскага конкурсу ”Юныя таленты Беларусі“ (установа адукацыі “Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубраня”, г.Минск, 2014 г.), дыпломам I ступені Адкрытага рэспубліканскага фестывалю-конкурсу хароў хлапчукоў і юнакоў (г. Мінск, 2015 г.), дыпломам II ступені X Міжнароднага фестывалю песні  ”Падляская нота – 2015”  (г. Бельск-Падляскі, Польшча), два ”срэбраных“ дыплома ў намінацыях ”Свецкая музыка“ і ”Духоўная музыка“ Міжнароднага конкурсу імя Йоханэса Брамса (Германія, 2015 г.), дыпломам лаўрэата I ступені  Міжнароднага дзіцяча-юнацкага музычнага конкурсу ”Мы за мір!“(г. Масква, 2015 г.) і інш.

Галіна Львоўна  - добразычлівы, тактычны і спагадлівы чалавек, які любіць сваю справу і бескарысліва аддадзена ёй. Сваім выхаванцам яна раіць - не затрымлівацца на дасягнутым, рухацца наперад для дасягнення новых перамог. Увесь час Галіна Львоўна знаходзіцца ў пошуку новых і дасканалых форм работы з дзіцячым харавым калектывам. Аб гэтым сведчыць тое, што з кожным годам рэпертуар хору становіцца складаней, сёння гэта 70 % твораў - акапэла, народнай, духоўнай, класічнай музыкі.     

Ур’еўская-Еўсюкова Г.Л. заўсёды цікавіцца навінкамі спецыяльнай літаратуры, відэаматэрыяламі. Штогод прымае актыўны ўдзел у міжнародных, абласных і раённых семінарах, выступае з дакладамі, праводзіць майстар-класы. 

Штодзённая, карпатлівая работа Галіны Львоўны фарміруе самыя лепшыя якасці – маральныя і эстэтычныя пачуцці. Яна верыць, што таленавітыя, адораныя дзеці – гэта будучыня нашай краіны, гэта каштоўны патэнцыял нацыі. А харавыя спевы – скарбніца вопыту ў выглядзе эстэтычных адзнак будучых перакананняў і светапогляду.

Ур’еўская-Еўсюкова Г.Л. карыстаецца павагай калег, удзельнікаў калектыву і іх бацькоў. Яна імкнецца пераканаўча даказаць сваімі адносінамі да дзяцей важнасць і неабходнасць эстэтычнага і мастацка-музычнага развіцця. Праводзіць сумесныя бацькоўскія сходы, канцэрты, вядзе работу з бацькоўскім камітэтам і апякунскім саветам хору.

Галіна Львоўна - член Беларускага саюза музычных дзеячаў рэспубліканскай асацыяцыі кіраўнікоў хароў хлапчукоў і юнакоў.

За вялікі асабісты ўклад у развіццё і прапаганду вакальна-харавога мастацтва, дасягненне высокіх вынікаў у творчай дзейнасці Ур’еўская-Еўсюкова Г.Л. узнагароджана Ганаровымі граматамі і падзякамі дзяржаўных органаў і кіраўнікоў.

 

Облако тегов

Архив новостей

Ноябрь 2019 (3)
Октябрь 2019 (34)
Сентябрь 2019 (27)
Август 2019 (22)
Июль 2019 (26)
Июнь 2019 (30)
^