Главная » Новости » Рэгіянальнае свята карагодных традыцый Гомельшчыны
Информация к новости
2-05-2014

Рэгіянальнае свята карагодных традыцый Гомельшчыны

Категория: Новости

Рэгіянальнае свята карагодных традыцый Гомельшчыны “Карагодны фэст” праводзіцца ўстановай “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” сумесна з філіялам Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Рыгоравіча Шклярава ў Гомелі з мэтай зберажэння і папулярызацыі лакальнай манеры выканання веснавых карагодаў Гомельшчыны. Лепшыя фальклорна-этнаграфічныя, фальклорныя калектывы Веткаўскага, Добрушскага і Кармянскага раёнаў прадставяць лакальныя ўзоры карагоднай і песеннай традыцыі.

Свята адбудзецца 18 мая 2014 года на пляцоўцы каля філіяла Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Рыгоравіча Шклярава ў Гомелі.

Облако тегов

Архив новостей

Март 2019 (21)
Февраль 2019 (30)
Январь 2019 (32)
Декабрь 2018 (34)
Ноябрь 2018 (18)
Октябрь 2018 (30)
^