Главная » Новости » Адраджэнне лоеўскай батлейкі
Информация к новости
13-01-2020

Адраджэнне лоеўскай батлейкі

Категория: Новости, Культура Гомельщины

Вы чулі што-небудзь пра батлеечны тэатр? А ён вядомы на Беларусі з даўніх часоў. Пры любым надвор’і зімой і летам на кірмашах і базарах можна было сустрэць акцёраў са скрыняй-тэатрам, дзе хаваўся цэлы свет…
Аднымі з самых распаўсюджаных і папулярных былі калядныя імпрэзы, калі кароткімі інтэрмедыямі і цэлымі п’есамі распавядалі вандроўныя акцёры пра Бэтлеемскі цуд. Адсюль, дарэчы, і пайшла сама назва. У далёкім габрэйскім Бэтле-еме, які цяпер часцей называюць Віфлеемам, даўным-даўно і здарыўся той самы цуд: нараджэнне Ісуса. Менавіта аб гэтым распавядае адна з самых улюблёных палешукамі п’ес “Цар Ірад”.
Можна смела сцвярджаць, што і ў Лоеве батлейку паказвалі на шматлікіх кірмашах, а яны ў нас праходзілі па 10 разоў на год. Дужа любілі нашы жыхары такія забавы, ды і з суседніх украінскіх вёсак часта прыплывалі па Дняпру сяляне, каб павесяліцца разам.
Сёння мы з гонарам можам канстатаваць, што намаганнямі рупліўцаў гэтай справы батлейка адроджана на лоеўскай зямлі. З 2018 году яна жыве ў нашым музеі, дэманструе кароткія п’есы ў нас і ў раённай бібліятэцы.
Гэта стала магчыма дзякуючы падтрымцы ГА “Беларускі зялёны крыж” у рамках рэалізацыі праекта “Ад партнёрства мясцовых музеяў да шырокага транспамежнага супрацоўніцтва” пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскай уніі ў рамках праграмы тэрытарыяльнага супрацоўніцтва краін Усходняга партнёрства ЕаРТС Беларусь — Украіна. Праект вельмі цікавы, і пазнаёміцца з ім можна толькі ў нашай установе.
Наведаўшы выставу, якая будзе працаваць да 2 лютага, вы атрымаеце магчымасць пачуць гісторыю адраджэння лоеўскай батлейкі, а калі пашчасціць, то і паглядзець спектакль “Цар Ірад”.
Прыходзьце! Не пашкадуеце!
Генадзь Вохін, старшы навуковы супрацоўнік музея.

http://www.loevkraj.by/2020/01/adradzhenne-loe%d1%9eskaj-batlejki/

Облако тегов

Архив новостей

Январь 2020 (20)
Декабрь 2019 (38)
Ноябрь 2019 (18)
Октябрь 2019 (34)
Сентябрь 2019 (27)
Август 2019 (22)
^