Главная » Новости » Эмоцый і ўражанняў хопіць на доўгі час
Информация к новости
27-11-2019

Эмоцый і ўражанняў хопіць на доўгі час

Категория: Новости

У гэтым годзе заявіла пра сябе і маленькая прадстаўніца прыгожага полу – Агнія Хільман, яна стала фіналісткай конкурсу “Маленькая прыгажуня – 2019” Гомельскай вобласці.
“Маленькая прыгажуня” – гэта быў першы абласны конкурс прыгажосці і творчасці, які прайшоў у канцэртнай зале горада Гомеля.

Эмоцый і ўражанняў хопіць на доўгі час

 

Наша Агнія запомнілася журы ўжо на адборачным этапе, яе і яшчэ 13 дзяўчынак ва ўзросце 8-11 гадоў з розных куткоў вобласці адабралі ў фінал.
Фіналісткі на працягу месяца адказна рыхтаваліся да мерапрыемства. Арганізатары давалі ім урокі дэфіле, пазіравання, харэаграфіі. Творчыя нумары канкурсанткі рыхтавалі самастойна.

Эмоцый і ўражанняў хопіць на доўгі час

Задачай удзельніц конкурсу было паказаць свае артыстычныя і творчыя здольнасці.
На фінале дзяўчынкі паказалі некалькі дэфіле, першым з якіх быў выхад у этнічных нарадах. Затым прыгажуні дэманстравалі свае таленты: танцавалі, спявалі, чыталі вершы і выконвалі акрабатычныя нумары. Асабліва эфектным стаў фінальны выхад прыгажунь з хлопцамі з кадэцкага вучылішча.

Эмоцый і ўражанняў хопіць на доўгі час

Па рашэнні журы, перамогу атрымала Валерыя Коршак з Жыткавічаў, наша Агнія атрымала намінацыю “Пяшчота” і дыплом удзельніцы. Праз час мы сустрэліся з зямлячкай, каб даведацца больш пра яе эмоцыі і ўражанні.
– Так, я рыхтавалася адказна да конкурсу. Кожны дзень у мяне быў распісаны па хвілінах, спачатку заняткі ў школе, а пасля – шматлікія трэніроўкі па падрыхтоўцы да конкурсу.

Пастаноўшчыкам танцавальнага нумару ў жанры хіп-хоп быў харэограф Аляксандр Зенчанка, дырэктар Цэнтра сучаснага танца “ALEXIS DANCE GROUP” у Мазыры.

Таксама выказваю падзяку за дапамогу з дэфіле – Таццяне Руднік, кіраўніку студыі “Арт-мода”, Ірыне Буднік, харэографу абразцовага калектыву “Экшэн”. Зразумела, і арганізатарам “Маленькай прыгажуні” за магчымасць паўдзельнічаць у такім цікавым мерапрыемстве.

Была арыгінальнай праграма і па-за падрыхтоўкай: нас, маленькіх удзельніц, запрасілі на сустветную выставу кошак, а таксама арганізавалі для нас экскурсію ў Палац Румянцавых – Паскевічаў, там я даведалася, што модніцы раней запырсквалі валасы цукрам замест лаку.

Непасрэдна ў фінальны дзень хвалявалася толькі пра танцавальны выступ, каб не забыць ні адзін элемент, каб нагу паставіць правільна.
За час трэніровак нават паспела напісаць кароценькі верш:

Мы, девчонки, хороши,
И красивы, и умны!
Все таланты раскрывали,
Хореографов достали!

Магчыма, энергіі балельшчыкаў мне не хапіла. Шкада, што падтрымка ў маіх канкурэнтак была мацней, чым у мяне. У астатнім засталася задаволенай, атрымала вялікую колькасць камліментаў і добрых слоў.
Пра актыўнасць Агніі добра ведаюць у нашым раёне. Вучаніца сярэдняй школы № 1 мае высокія адзнакі па вучобе, а таксама прызавыя месцы на алімпіядах, кубкі на спартыўных конкурсах рэспубліканскага ўзроўню.
Прыемна ўсведамляць, што ва ўсім свеце шануюць беларускіх прыгажунь, але асабліва прыемна – калі петрыкаўскіх. Мы віншуем Агнію з паспяховым выступам і пажадаем не спыняцца на дасягнутым.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ, фота з сацыяльных сетак

http://petrikov.by/58046-2/

Облако тегов

Архив новостей

Январь 2020 (18)
Декабрь 2019 (38)
Ноябрь 2019 (18)
Октябрь 2019 (34)
Сентябрь 2019 (27)
Август 2019 (22)
^