Главная » Новости » У Петрыкаве школа мастацтваў адсвяткавала 60-гадовы юбілей
Информация к новости
23-10-2019

У Петрыкаве школа мастацтваў адсвяткавала 60-гадовы юбілей

Категория: Новости, Культура Гомельщины

У Петрыкаве школа мастацтваў адсвяткавала 60-гадовы юбілейУ Петрыкаве школа мастацтваў адсвяткавала 60-гадовы юбілейУ Петрыкаве школа мастацтваў адсвяткавала 60-гадовы юбілей

 

Канцэрт прайшоў пры поўным аншлагу – у зале сабраліся выпускнікі школы, ветэраны працы, сённяшнія выхаванцы, бацькі вучняў і проста аматары музыкі.

Гісторыя школы мастацтваў пачалася ў 1959 годзе, калі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне “Аб адкрыцці дзіцячай школы мастацтваў у горадзе Петрыкаве”.

Затым пайшлі пераўтварэнні: 26 чэрвеня 2009 года было адкрыта мастацкае аддзяленне школы.

Сёння дзецям выкладаюць асновы выяўленчага мастацтва і харэаграфічнага майстэрства.
Філіялы маюцца ў Ляскавічах, Галубіцы, Пцічы, Капцэвічах і Мышанцы.

У гэтым годзе будынак  значна змяніўся, дзякуючы рамонту: у вучняў з’явіліся новыя інструменты і новыя ўтульныя класы.

Святкаванне 60-летняга юбілея пачалося з віншаванняў і падарункаў.

За педагагічныя дасягненні, шматгадовую плённую працу эстэтычнага выхавання і адукацыі падрастаючага пакалення і ў сувязі з 60-гадовым юбілеем школы настаўнікам і ветэранам працы былі ўручаны ганаровыя граматы, кветкі і падарункі.

Першай з прывітальным словам выступіла дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Петрыкаўская дзіцячая школа мастацтваў” Святлана Шамолава.

Яна падзякавала выкладчыкаў за пратавітасць, дзяцей – за адданасць музыцы, бацькоў – за цярпенне.

Раздзяліць радасць юбілею прыйшлі і прадстаўнікі адміністрацыі раёна: намеснік старшыні Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта Святлана Сенька, выконваючая абавязкі начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта Святлана Блынец, дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Петрыкаўская сетка публічных бібліятэк”, старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў культуры Таццяна Галіцкая, дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Петрыкаўскай раённы дом культуры”, старшыні Петрыкаўскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Антаніна Бруяко.

Таксама з цёплымі пажаданнямі выступіла дырэктар Цэнтра пазашкольнай работы Надзея Слабадзянюк.

Словы падзякі за працавітых выпускнікоў Петрыкаўскай школы мастацтваў агучылі дырэктар установы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны музычны каледж” Наталля Халадцова і выпускніцы нашай школы, а цяпер выкладчыкі каледжа, – Ганна Богдан, Алена Мяцельская і Святлана Герцык.

Не забыліся ў той вечар і пра тых, хто закладываў паспяховы фундамент школы масцатваў,  ветэранаў – Валянчыну Часнакову, Георгія і Надзею Кебец,  Валянціну Шчучэнка, Таццяну Яўтуховіч, Адама Бычкоўскага, Наталлю Яцкоўскую.

Калектыў  установы да юбілею школы падрыхтаваў выдатныя музычныя нумары,  інструментальныя і вакальныя ансамблі настаўнікаў і вучняў, вакальныя групы, дзіцячы хор, салісты прадставілі гледачам яркі музычны калейдаскоп  твораў розных стыляў і жанраў.

60 гадоў – узрост, які заслугоўвае павагі. Значная дата для чалавека, а для ўстановы, якая сілкуецца творчасцю і апантанасцю, – толькі пачатак жыцця.

Без сціпласці скажам, школа “ў самым росквіце сіл”. Наперадзе шмат перамог і яркіх творчых здзяйсненняў, набыццё вопыту і адкрыцця талентаў.

Святкаванне юбілея скончылася гучнымі апладысментамі. Дзячатая школа мастаўтва перагарнула старонку своёго летапісу і дала старт на новы юбілей.

Віншуем!

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ,

фота аўтара.

http://petrikov.by/u-petrykave-shkola-mastatstva-adsvyatkavala-60-gadovy-yub-ley/

Облако тегов

Архив новостей

Ноябрь 2019 (3)
Октябрь 2019 (34)
Сентябрь 2019 (27)
Август 2019 (22)
Июль 2019 (26)
Июнь 2019 (30)
^