Главная » Новости » «Малевіцкі серпанцін»: рэцэпт добрага настрою
Информация к новости
23-09-2019

«Малевіцкі серпанцін»: рэцэпт добрага настрою

Категория: Новости, Культура Гомельщины

Ужо пры ўездзе была чутна народная музыка, у паветры луналі пахі найсмачнейшых беларускіх страў, жыхары і госці цэлымі сем'ямі збіраліся на мерапрыемства.

Са святам землякоў павіншавала намеснік старшыні Жлобінскага раённага выканаўчага камітэта Валянціна Няхай. Яна таксама ўручыла ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў Ніне Асмалоўскай, Юліі Крышнёвай і Святлане Сініцкай. Варта заўважыць, што жыхары Малевічаў клапоцяцца аб стварэнні ўтульнасці ў аграгарадку. Гэта адзначыў і старшыня Малевіцкага сельскага выканаўчага камітэта Сяргей Саўчанка, які ўручыў грашовыя прэміі пераможцам конкурсу па добраўпарадкаванню населенага пункта. Дыплом 1-й ступені атрымала Ірына Нагорная, дыплом 2-й ступені – Ларыса Андросава, 3-га месца ўдастоена Вера Мірановіч. Акрамя таго, жыхарам дома № 5 па вуліцы Саўгаснай-2 была ўручана падзяка старшыні сельсавета за добраўпарадкаванне прылеглай да дома тэрыторыі.

Славяцца вяскоўцы і працавітасцю. Аб гэтым гаварыў дырэктар ААТ «Папаратнае» Міхаіл Кабаў, які павіншаваў удзельнікаў свята і ўручыў памятныя падарункі лепшым працаўнікам сельгаспрадпрыемства.

Пасля ўрачыстай часткі «Малевіцкі серпанцін» акунуў гасцей у атмасферу весялосці. Акрамя канцэртнай праграмы жыхароў чакалі конкурс талентаў «Ведай нашых», разнастайныя выставы і гульнёвыя праграмы. Завяршылася свята позна ў вечары.

Вольга МІКША.

Фота Наталлі Цяпляшынай

https://ndsmi.by/kultura/3222-malevitski-serpantsin-retsept-dobraga-nastroyu

Облако тегов

Архив новостей

Декабрь 2019 (10)
Ноябрь 2019 (18)
Октябрь 2019 (34)
Сентябрь 2019 (27)
Август 2019 (22)
Июль 2019 (26)
^