Главная » Новости » Шыічы адгулялі свята вёскі
Информация к новости
2-09-2019

Шыічы адгулялі свята вёскі

Категория: Новости, Культура Гомельщины

За штодзённымі клопатамі і справамі вяскоўцам рэдка выдаецца магчымасць адпачнуць разам са сваімі землякамі, паслухаць добрую музыку, патанцаваць. Таму тыя, хто прыйшоў на свята, цудоўна правялі час, пабачыліся у, як кажуць, нефармальных абставінах, павесяліліся шчыра і ад душы.

DSCN2147

Сёння ў Шыічах пражывае 502 жыхары, 104 з іх – дзеці і моладзь да 18 гадоў. Працаздольнага насельніцтва — 267 чалавек, 131 — пенсіянер. У гэтым годзе ў вёсцы нарадзіліся 3 новых жыхара.

І калі гаворка зайшла пра дзяцей, трэба адзначыць, што яны на свяце вёскі не засталіся без увагі. Для маленькіх жыхароў разгарнуўся гарадок атракцыёнаў з салодкай ватай і папкорнам, працавалі палаткі з цацкамі і рознымі прыемнымі дробязямі.

DSCN2159

Цікавую віктарыну для іх арганізавалі інспектары ДАІ. Пераможцы віктарыны атрымалі флікеры і пракаціліся па вёсцы на машыне аўтаінспекцыі з уключанай сірэнай і пробліскавымі маячкамі. Дзеці былі ў захапленні.

Агітацыйная група раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прадставіла маленькім жыхарам Шыічаў сваю тэматычную пляцоўку з конкурсамі і прызамі.

DSCN2181

Непадалёку размясцілася палявая кухня, арганізаваная сельвыканкамам, дзе ўсе ўдзельнікі свята маглі бясплатна пачаставацца наварыстай ухой і пловам.

Як рассказаў старшыня сельсавета Аляксандр Фралоў, у арганізацыі свята актыўны ўдзел прыняў увесь дэпутатскі корпус сельвыканкама.

DSCN2183

У 17 гадзін вечара пачалася афіцыйная частка мерапрыемства. Са святам роднай вёскі жыхароў Шыічаў павіншаваў кіраўнік сельсавета Аляксандр Фралоў, а таксама дырэктар Шыіцкай школы Ігар Пархоменка.

Каля 20 жыхароў вёскі атрымалі не толькі словы падзякі, але і падарункі. Старэйшай з узнагароджаных – Марыі Бараш сёння 99 гадоў. У сакавіку Марыя Іосіфаўна адзначыць векавы юбілей, яна з’яўляецца самай старэшай жыхаркай Шыічаў. Самы малы жыхар вёскі – Матвей Прымачэнка таксама атрымаў падарунак.

DSCN2204

Падзячныя пісьмы і падарункі атрымалі і гаспадыні лепшых падворкаў – Валянціна Курыла, Марыя Каляда і Ульяна Коўгар. Апошняй, як расказаў Аляксандр Ігаравіч, ужо за 80 гадоў, а ўвесь яе падворак зіхаціць ад кветак.

DSCN2209

Шыічы багатыя на працавітых таленавітых людзей. У гэтым можна было пераканацца наведаўшы выставы, што размясціліся на святочнай пляцоўцы. Сельскі Дом культуры прадставіў гісторыю вёскі ў фотаздымках, мясцовыя ўмельцы – Зінаіда Чарняўская, Вольга Самойленка, Марыя Акуленка і Мікіта Дарошка – дэкаратыўныя вырабы, створаныя сваімі рукамі.

DSCN2220

Са сваёй выставай “Музей у чамадане” на свята ў Шыічы прыехаў і Савічскі музей “Спадчына”.

Цудоўную ўрачыста-музычную праграму вяскоўцам прапанавалі калектывы мастацкай самадзейнасці Шыіцкага і Якімавіцкага СДК. Удзельнікі свята ўвесь канцэрт з задавальненнем пляскалі ў далоні, а хто і кінуўся ў скокі.

DSCN2232

Для тых, хто ад актыўных танцаў крыху прагаладаўся акрамя палявой кухні працавала міні-кафэ выязднога гандлю, якое арганізаваў калінкавіцкі рэстаран “Алые паруса”.

DSCN2285

А потым діскатэка пад жывую музыку. Якое ж свята без танцаў? Кружыліся пары, скакалі дзеці і дарослыя, адным словам, народ весяліўся. Песні ліліся па ўсім наваколлі. Іх было чуваць далёка за межамі вёскі.

DSCN2290

У 22 гадзіны вечара неба над Шыічамі асвяціў прыгожы святочны салют у гонар малой радзімы і ўсіх тых, хто любіць яе ўсім сваім сэрцам.

Словам, свята атрымалася на славу: добрае, светлае, вясёлае. Гэтыя радасныя хвіліны надоўга застануцца ў памяці вяскоўцаў.

Таццяна КАПІТАН.

http://www.knews.by/?p=60705

Облако тегов

Архив новостей

Ноябрь 2019 (11)
Октябрь 2019 (34)
Сентябрь 2019 (27)
Август 2019 (22)
Июль 2019 (26)
Июнь 2019 (30)
^