Главная » Новости » У гасцях у Параскі
Информация к новости
27-08-2019

У гасцях у Параскі

Категория: Новости, Культура Гомельщины

Канкурэнцыю нашым землякам склалі творчыя калектывы клубаў «на калёсах» з Акцябрскага, Петрыкаўскага, Ельскага, Лоеўскага, Брагінскага, Лельчыцкага і Калінкавіцкага раёнаў. Конкурсныя праграмы ацэньвалі дырэктар і вядучыя метадысты Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці. Аднак вынікі будуць падведзены крыху пазней.

Рэгламент выступлення быў 20 хвілін, за гэты час кожны калектыў паказаў тое, на што ён здольны. Хайнічане на суд журы «прыгатавалі» забаўляльную мініяцюру, песні, загадкі, жарты. Нумары ўдзельнікаў былі разнапланавымі, хтосьці расказваў іскрамётную байку, другія – ігралі на  гармоніку, трэція – хорам выконвалі кампазіцыі.

Хойніцкі аўтаклуб прадстаўлялі Васілій Найдзенка, Лілія Краўчанка, Яўгеній Заяц, сямейныя дуэты Шарапавых і Куртавых. Што ж, спадзяёмся, на нашай вуліцы будзе свята, і менавіта землякі стануць лепшымі. Чакаем перамогі.

Вікторыя Мароз.

Фота «ГП».

http://www.hoiniki.by/?p=37524

Облако тегов

Архив новостей

Февраль 2020 (11)
Январь 2020 (23)
Декабрь 2019 (38)
Ноябрь 2019 (18)
Октябрь 2019 (34)
Сентябрь 2019 (27)
^