Главная » Культура Гомельщины » Як талент стаў часткай прафесіі чачаранкі Кацярыны Патапенкі
Информация к новости
24-07-2019

Як талент стаў часткай прафесіі чачаранкі Кацярыны Патапенкі

Категория: Культура Гомельщины

Прыйшоў час, і яе талент стаў часткай прафесіі. Працаваць на публіку маладой жанчыне не толькі лёгка, але і прыемна. Акцёрскаму майстэрству яна вучылася ў каледжы мастацтваў імя Н.Ф.Сакалоўскага. Потым арганізатара культурна-дасугавай дзейнасці накіравалі ў чачэрскі Дом культуры.

Хутка дзяўчына з Брэстчыны стварыла сям’ю і нарадзіла дваіх дзяцей. Яе можна ўбачыць на дзіцячых праграмах, тэматычных вечарынах, вядучай на мітынгах. Кацярыне Патапенка ўдала падпарадкоўваюцца вобразы жартоўных і казачных герояў: Баба-яга, Кікімара, Пэпі Доўгая Панчоха. Яна выдатна спявае, але больш за ўсе Кацярыне падабаюцца тэатральныя пастаноўкі. Яна лёгка ўжываецца ў ролю, дадае свае штрыхі і імправізуе, адчуваючы сябе на сцэне як рыба ў вадзе.

Прызнаецца, што ў прафесійным станаўленні ўдзячна матулі, якая першай заўважыла здольнасці і прыхільнасць дачкі. З ахвотай дапамагае працаваць над дыкцыяй і акцёрскім амплуа старэйшая калега Валянціна Буланава, а Аксана Муха садзейнічае ў падборы гульнёвых праграм і дае парады па іх правядзенні.

У планах загадчыцы культурна-масавага аддзела паступленне ў вышэйшую навучальную ўстанову. А пакуль што – рэпетыцыі, новыя цікавыя ролі, тэатральныя пераўвасабленні, творчы пошук і стварэнне трывалага сцэнічнага іміджа. Сцэну і работу Кацярына лічыць адметнай часткай свайго жыцця.

Валянціна ПРАНКЕВІЧ

http://www.checherskivestnik.by/?p=44604

Облако тегов

Архив новостей

Август 2019 (13)
Июль 2019 (26)
Июнь 2019 (30)
Май 2019 (29)
Апрель 2019 (35)
Март 2019 (35)
^