Главная » Культура Гомельщины » Свята земляробчага каляндара «Ваджэнне куста» прайшло ў Меркулавічах
Информация к новости
18-06-2019

Свята земляробчага каляндара «Ваджэнне куста» прайшло ў Меркулавічах

Категория: Культура Гомельщины

Гэта цікавае відовішча, якое праводзіцца на Троіцу, культ росквіту расліннасці, замовы на добры ўраджай і сямейны дабрабыт, форма рытуальнага ўзнаўлення сувязі паміж членамі роду. Звычайна напярэдадні вяскоўцы ўпрыгожвалі сваё жыллё галінкамі бярозы, клёна, а таксама аерам – у іншых рэгіёнах яго яшчэ называюць «маем».

У Меркулавічах на свята водзяць Куста. Выбралі самую прыгожую дзяўчыну, прыбралі ў зеляніну, кветкі і выйшлі на вуліцу. З вясновымі і таночнымі матывамі, шырокімі карагодамі і абыходам двароў працэсія накіравалася да мясцовага вадаёма. Ідучы па вёсцы, жанчыны спявалі траецкія песні, ушаноўваючы багацце прыроды і праслаўляючы шчадроты роднае зямлі. Такія магічныя рытуалы, як апусканне вянка на ваду са стужкамі пажаданняў, частаванне агульным караваем і абрад кумлення служаць зарокам на добрае здароўе, сяброўства, на ўрадлівасць пасеваў, багацце зямлі, а таксама фарміруе ўяўленне, што людзі  – адна супольнасць, і яднаюцца не толькі паміж сабой, але і з’яўляюцца часткай асяроддзя, у ладу і сугуччы зліваюцца з навакольным светам.

Да абрадавых рытуалаў з задавальненнем далучыліся жыхары Меркулавіч, госці, дарослыя і дзеці. Агульнае свята росквіту прыроды выклікала шмат пачуццяў, натхніла і ўразіла. 

Валянціна ПРАНКЕВІЧ

http://www.checherskivestnik.by/?p=43731

Облако тегов

Архив новостей

Февраль 2020 (11)
Январь 2020 (23)
Декабрь 2019 (38)
Ноябрь 2019 (18)
Октябрь 2019 (34)
Сентябрь 2019 (27)
^