Главная » Культура Гомельщины » «ДК» выстветліў, што ствараюць дзеці ў гуртках устаноў культуры
Информация к новости
13-06-2019

«ДК» выстветліў, што ствараюць дзеці ў гуртках устаноў культуры

Категория: Культура Гомельщины

Журы ў складзе работнікаў раённага Палаца культуры вылучыла лепшыя работы. Вынікі конкурсу абвесцяць праз некалькі дзён. Тым не менш, ацэнку творчай дзейнасці прадстаўнікі і кіраўнікі ўстаноў культуры атрымалі ад шматлікіх гасцей – вучняў школ горада.
 

На прыступках Палаца культуры рабят чакалі аніматары, якія наладзілі танцавальную праграму і гульні. У фае, дзе разгарнулася выстава, рабяты заходзілі ў прыўзнятым настроі.
 

Пытанне: “З чаго гэта зроблена?” было, напэўна, самым частым. І сапраўды, знаёмыя рэчы прадсталі ў незвычайнай іпастасі. Кураняты з нітак, рамонкі з насення ясеня і вяровак, лялькі з капрону, кветкі з атласных стужак.
 

Каб разабрацца ў тонкасцях кожнага віду творчасці, патрэбна кваліфікаваная дапамога. Экскурсаводы і кіраўнікі гурткоў расказалі дзецям не толькі аб тым, з чаго зроблены падзелкі, але і аб іх прызначэнні.
 

– Вельмі распаўсюджанымі ў нашых продкаў былі лялькі-абярэгі, – распавяла церахаўчанка Лідзія Бордак. – Людзі верылі, што падораная лялька Карміліца дапаможа нарадзіць дзіця, а Ураджайніца паселіць надзею на шчодры ўраджай. Магічнае дзеянне Траўніцы заснавана на ўплыве на арганізм чалавека лекавых траў. Калі ў такую ляльку пакласці сухія шышкі хмелю, чалавек будзе лепш спаць.
 

Дамашняй утульнасцю павеяла ад чайнікаў, якія апранула юная насаўлянка Алена Глушакова. Кручком дзяўчынка звязала  цёплую вопратку і кветкі для іх упрыгожання. На выставе насаўлян, дарэчы,  было нямала вырабаў, якія даказваюць, што нават сапсаваныя рэчы могуць набыць другое жыццё. Чайнікі і кружкі ў адзенні, вянок з папяровых кветак, сурвэткі з тоненькіх нітак – на іх стварэнне, як запэўнівалі гаспадары выставы, спатрэбілася да некалькі тыдняў.
 

Два тыдні працавалі над стварэннем незвычайнай карты Беларусі выхаванцы Зінаіды Сарокінай і Наталлі Мальцавай. Контур краіны зрабілі з дапамогай цвікоў. Граніцы абласцей абазначылі рознакаляровымі ніткамі
 

– Даставернасць межаў на гэтай карце – да міліметра, – запэўніваюць жанчыны. – Да Дня Незалежнасці абавязкова ўпрыгожым гэты пано ўваход у Ігаўскі Дом культуры.

 

http://vdobrushe.by/articles/dk-vystvetliu-shto-stvarayuc-dzeci-u-gurtkakh-ustanou-kultury

Облако тегов

Архив новостей

Октябрь 2019 (14)
Сентябрь 2019 (27)
Август 2019 (22)
Июль 2019 (26)
Июнь 2019 (30)
Май 2019 (29)
^