Главная » Культура Гомельщины » З любоўю да сінявокай
Информация к новости
4-06-2019

З любоўю да сінявокай

Категория: Культура Гомельщины

Апошні з іх пад назвай “Беларусь мая песня” адбыўся ў Крукавіцкім Доме культуры.

Дзве гадзіны, што цягнулася выступленне, гледачы шчыра віталі самадзейных артыстаў. Асаблівымі авацыямі былі сустрэты песні “Будзь здаровы, гаспадар!”, “Палюбіць Беларусь вельмі проста…”, “Гаворка беларуская”, “А ў садзе рэчанька”, “Дзень добры, родныя мясціны!”, “Ехалі казачэнькі” і шмат іншых.

На кожным сваім выступленні ансамбль абавязкова выконвае песні ваенна-патрыятычнай тэматыкі. Вось і на гэты раз са сцэны прагучалі вядомыя кожнаму радкі: “У незнакомого поселка/ На безымяной высоте”.

Выкрыкамі “Брава!” суправаждаліся нумары ў выкананні Тамары Ульянскай, Таццяны Гарыст, Марыі Карабейнікавай, Алены Севярын і Людмілы Замковіч.    
Долю аўцюкоўскага гумару ўнеслі ў канву вечара Мікалай Буцэнка з анекдотамі пра Каласкоў і Калінак і спецыяліст Калінкавіцкага центра вольнага часу Марына Зубок з “Маналогам аўцючкі, якая вельмі хацела, але так і не выйшла замуж”. Пад час гэтага маналогу зала літаральна заходзілася ад прыязнага смеху і ўзнагародзіла выканаўцу працяглымі апладысментамі.

Не забыліся самадзейныя выканаўцы і пра прыказкі з прымаўкамі пра родную зямлю і дом, любоў да бацькоў.

 — Прыміце яшчэ раз ад нас пажаданні здароўя і дабрабыту і на развітанне — цудоўную песню “Мы вам жадаем!” — звярнуліся выканаўцы да глядацкай аўдыторыі.

— Дзякуй вам за пазітыў і за тое, што падарылі жыхарам нашай вёскі такое цудоўнае свята, — сказаў на развітанне дырэктар Крукавіцкага сельскага Дома культуры Анатоль Балацун.

Цімафей ФІЛІПОВІЧ.

http://www.knews.by/?p=58462

Облако тегов

Архив новостей

Февраль 2020 (11)
Январь 2020 (23)
Декабрь 2019 (38)
Ноябрь 2019 (18)
Октябрь 2019 (34)
Сентябрь 2019 (27)
^