Главная » Культура Гомельщины » Фальклорны калектыў “Спадчына”сярэдняй школы № 9 г. Жлобіна атрымаў спецыяльны прыз
Информация к новости
12-04-2019

Фальклорны калектыў “Спадчына”сярэдняй школы № 9 г. Жлобіна атрымаў спецыяльны прыз

Категория: Культура Гомельщины

Мерапрыемства прайшло ў нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”. Праграма яго складалася з прадстаўлення фальклорнымі калектывамі творчых нумароў, а таксама ўключала адукацыйныя майстар-класы і сустрэчы з журы. Удзельнікі 11 фальклорных калектываў з розных куткоў Беларусі дэманстравалі народныя абрады. Наша “Спадчына” прадставіла два з іх: “Юраўскі карагод”, вытокі якога ідуць з вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна і “Стрэчанне” – з вёскі Новае Палессе Лельчыцкага раёна.

Дарэчы, «Юраўскі карагод» – адзін з першых абрадаў, які ўвайшоў у дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Абрад праводзіцца 6 мая (веснавое свята Юр’я). Падчас яго людзі выходзяць у поле, каб агледзець азімыя. На поле водзяць карагод і спяваюць традыцыйныя песні, пасля чаго ўдзельнікі абыходзяць ўсю вёску, каб у гаспадароў падвор’яў усё было добра.

Пасля конкурсных выступленняў прайшлі майстар-класы. Харэограф сярэдняй школы № 9 Таццяна Рабянок правяла з навучэнцамі майстар-клас па тэме “Гісторыка-бытавыя танцы Гомельшчыны”. Дзеці з задавальненнем выконвалі танцы: “Карманчыкі”, “Полька-бабачка”, “Базар”, “Картузэ”.

Дарэчы, конкурснае выступленне калектыва сярэдняй школы № 9 было высока ацэнена экспертамі ў галіне фальклора, этнаграфіі і сцэнічнага майстэрства. Менавіта таму для нашых рабят па рашэнні журы быў заснаваны спецыяльны прыз “За захаванне рэгіянальнай культурнай спадчыны”.

Т. ДАРАФЕЕВА

https://ndsmi.by/kultura/915-falklorny-kalekty-spadchyna-syarednyaj-shkoly-9-g-zhlobina-atryma-spetsyyalny-pryz

Облако тегов

Архив новостей

Декабрь 2019 (9)
Ноябрь 2019 (18)
Октябрь 2019 (34)
Сентябрь 2019 (27)
Август 2019 (22)
Июль 2019 (26)
^