Главная » Культура Гомельщины » Бяляеўская сельская бібліятэка-клуб стала пераможцам абласнога конкурса
Информация к новости
14-03-2019

Бяляеўская сельская бібліятэка-клуб стала пераможцам абласнога конкурса

Категория: Культура Гомельщины

На Гомельшчыне праводзіўся ХХІV конкурс на творчую індывідуальнасць «Бібліятэка, неабходная грамадству», па выніках якога Марына Уладзіміраўна атрымала Дыплом І ступені сярод сельскіх бібліятэк за значны ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення.

На суд журы быў прадстаўлены шэраг матэрыялаў па краязнаўству, пошукавых работ, дзе адлюстраваны летапіс вёскі Бяляеўка, падрыхтавана серыя буклетаў «Вясковая энцыклапедыя» пра паходжанне назваў населеных пунктаў мясцовасці, пра легенды, абрады і звычаі, жыватворныя вытокі, традыцыйную ежу, адзенне, а таксама матэрыялы пра вайну, знакамітых і славутых землякоў, таленавітых жыхароў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Фотаквэст, які таксама быў сярод работ, уразіў судзейскую калегію, і перамогу аднагалосна аддалі Бяляеўскай бібліятэцы.

В.БАГДАНОВІЧ.

Фота прадастаўлена аўтарам.

Облако тегов

Архив новостей

Март 2019 (21)
Февраль 2019 (30)
Январь 2019 (32)
Декабрь 2018 (34)
Ноябрь 2018 (18)
Октябрь 2018 (30)
^