Главная » Культура Гомельщины » Ідэй і запалу хапае
Информация к новости
11-03-2019

Ідэй і запалу хапае

Категория: Культура Гомельщины

Ідэй і запалу хапае
За такі прамежак часу Марына неаднойчы разам са сваім танцавальным калектывам “Аквамарын” прымала ўдзел у спаборніцтвах раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў, была адзначала шматлікімі падзякамі.
– Мне заўсёды было цікава, ці зможа такое дзіця як я паступіць у мастацкі каледж, асабліва без прафесійнай падрыхтоўкі, – падзялілася Марына. – І я змагла, але вучоба для мяне была складанай. Менавіта таму да працы стаўлюся вельмі адказна.
Заўсёды займалася творчасцю. Вырашыла звязаць сваё жыццё з танцамі. Разам з калектывам “Аквамарын” прымаем удзел у розных мерапрыемствах, нас ведаюць не толькі па прыгожых танцах, але і па яскравых касцюмах. Час ад часу наведваю майстар-класы знакамітых танцораў, гэта дапамагае мне павысіць свой узровень. Ідэй хапае, запалу таксама.
Сёння ў мяне ёсць усё, што патрэбна чалавеку для шчасця – сям’я, гадуем з мужам двух дзетак, любімая цікавая праца. Таксама скажу вялікі дзякуй за падтрымку сваім блізкім і родным, асабіста падзякую сваю матулю за яе любоў і веру ў мяне.
Вельмі прыемна, калі за плённую працу цябе дзякуюць. Пажадаю сваім калегам і ўсім, хто працуе з дзецьмі, больш цярпення і здароўя. Усе нашы намаганні не могуць не прыносіць карысць.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Облако тегов

Архив новостей

Февраль 2020 (11)
Январь 2020 (23)
Декабрь 2019 (38)
Ноябрь 2019 (18)
Октябрь 2019 (34)
Сентябрь 2019 (27)
^