Главная » Культура Гомельщины » Як стварыць старажытны саламяны абярэг Текст взят с сайта http://sozhnews.by/obshchestvo/god-maloj-rodiny/yak-stvaryts-starazhytny-salamyany-abyareg
Информация к новости
28-01-2019

Як стварыць старажытны саламяны абярэг Текст взят с сайта http://sozhnews.by/obshchestvo/god-maloj-rodiny/yak-stvaryts-starazhytny-salamyany-abyareg

Категория: Культура Гомельщины

Супрацоўнікі музея правялі для дзяцей цікавую экскурсію, расказалі пра гісторыю роднага краю. Таксама арганізавалі майстар-клас па пляценню аднаго са старажытных абярэгаў — саламянага “павука”, які адначасова быў і сімвалам працавітасці, таму на майстар-класе па яго вырабу ніхто не ленаваўся.

Пакуль дзеці рабілі першага ў жыцці “павука”, экскурсавод расказала, што існуе нямала форм і варыяцый яго выканання — ад простага ў выглядзе ромбіка да мудрагелістага, з мноствам дэталяў і аздабленняў, таксама сплеценых з саломкі. Па вераванням, “павукі”, як і павуцінне, збіраюць адмоўную энергію — ад злога слова, хцівага погляду, нядобрай думкі. Таму раз у год “павука”, які забраў усё адмоўнае, на свята Нараджэння Хрыстова спальвалі, а на яго месца вешалі новы, сплецены с саломкі новага ўраджаю.

— Асноўная задача гэтага майстар-класа — захаваць і працягнуць традыцыю вырабу саламяных “павукоў”, — расказала адна з арганізатараў экскурсіі ў музей і Гомельскі палаца-паркавы ансамбль, дырэктар Азделінскага дзіцячага сада – базавай школы Ірына Быкаўцава.

5456hytgh.jpg

678hjytui78.jpg

56657hyjjjy.jpg

 

Вучням было цікава паслухаць экскурсавода, яны з за-хапленнем сплялі свае першыя “павучкі” і за гэта сказалі “вялікі дзякуй!” супрацоўнікам музея.

— Вельмі ўсё спадабалася! Таму мы вырашылі працягнуць знаёмства з рознымі відамі рукадзелля і наведаць майстар-клас яшчэ раз — навучыцца рабіць фенечкі з каляровых нітак, — адзначыла другі арганізатар экскурсіі, загадчык Старабеліцкага клуба-бібліятэкі Ларыса Грыгарэнка.                              

Ірына ГАЛАВАЧОВА.

Фота Ларысы ГРЫГАРЭНКА.Текст взят с сайта http://sozhnews.by/obshchestvo/god-maloj-rodiny/yak-stvaryts-starazhytny-salamyany-abyareg

Облако тегов

Архив новостей

Апрель 2019 (32)
Март 2019 (35)
Февраль 2019 (30)
Январь 2019 (32)
Декабрь 2018 (34)
Ноябрь 2018 (18)
^