Главная » Новости » Любоў да культуры з дзяцінства
Информация к новости
28-01-2019

Любоў да культуры з дзяцінства

Категория: Новости, Культура Гомельщины

Нягледзячы на тое, што жыла на вёсцы, шэсць гадоў наведвала гарадскую школу мастацтваў, дзе спазнавала асновы ігры на баяне. Была ўвесь час актыўным удзельнікам фестываля танца «Беларуская полька», пераймала ўсё цікавае і карыснае ад мясцовых носьбітаў фальклору і этнаграфіі Еўдакіі Маславай, Еўдакіі Бабкуновай. Пасля заканчэння гімназіі паступіла ў Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў і атрымала дыплом рэжысёра масавых святаў і абрадаў. Але і гэтага дапытлівай дзяўчыне здалося мала.

Прайшоў час, і вось яна – студэнтка трэцяга курса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры завочнага аддзялення па спецыяльнасці «Культуралогія. Менеджмент міжнародных культур і сувязяў». Аднак пасля атрымання дыплома, прызнаецца Таццяна, не збіраецца адмаўляцца ад «навукі» і выношвае мару стаць магістрам. А пакуль суд ды справа, яе штодзённы клопат – забеспячэнне цікавага і карыснага вольнага часу насельніцтва.

У падтрымку спецыялісту – члены тэатральнага гуртка і наведвальнікі аматарскага аб’яднання «Радуга», дзе Багаслоўская з’яўляецца кіраўніком. Разам з імі яна праводзіць гульнёвыя забавы, вечарыны і паказ фрагментаў народных звычаяў і абрадаў. Сама ж жанчына ў большасці выпадкаў выходзіць на сцэну ў вобразе беларускай дзяўчыны, бо яе прыгожы выгляд і прыцягальная аўра палоняць сэрцы і радуюць вока.

Акрамя ўсяго, Таццяна піша сцэнарыі для шматлікіх свят, рыхтуе з калегамі рэквізіты да іх і сама выконвае ролі галоўных персанажаў. Ёй лёгка пераўвасобіцца з Ваўка ў Царэўну Несмяяну, або апрануць адзенне традыцыйнага жаночага строю. Ёй усё да твару, усе па густу і памеры.

Работу сваю яна любіць і лічыць, што такі лёс наканаваны звыш. Любоў да працы не засланяе, між іншым, гарачых матчыных пачуццяў. Сваю сардэчнасць, цеплыню і пяшчоту таленавіты мастацкі кіраўнік аддае сыночку Назару і мужу Ігару. А яны ва ўсім яе падтрымліваюць, разумеюць і дапамагаюць у вызначэнні творчага шляху, станаўленні ў прафесіі, умацаванні сябе як асобы.

Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Облако тегов

Архив новостей

Декабрь 2019 (13)
Ноябрь 2019 (18)
Октябрь 2019 (34)
Сентябрь 2019 (27)
Август 2019 (22)
Июль 2019 (26)
^