Главная » Новости » Калінкавіцкія аркестранты ў ліку лепшых у вобласці
Информация к новости
17-01-2019

Калінкавіцкія аркестранты ў ліку лепшых у вобласці

Категория: Новости, Культура Гомельщины

У конкурсе прымалі ўдзел калектывы дамоў культуры, дзіцячых музычных школ, школ мастацтваў, агульнаадукацыйных школ. Усяго — больш за 60 калектываў з 18 раёнаў вобласці і горада Гомеля. Конкурсныя праслухоўванні праходзілі некалькі дзён ў Гомелі на базе гарадскога Цэнтра культуры і ў Мазырскім гарадскім Палацы культуры.

Былі ў ліку канкурсантаў і калінкавічане. Прыемна адзначыць, што таленты нашых аркестрантаў былі заўважаны журы і ацэнены па вартасці, а скарбонкі абедзвюх школ мастацтваў горада папоўніліся новымі ўзнагародамі.

Дыпломам I ступені ў групе «аркестр народных інструментаў з найменнем» народны аматарскі калектыў» адзначана выступленне народнага аркестра народных інструментаў выкладчыкаў дзіцячай музычнай школы мастацтваў (кіраўнік Наталля Ярмак, дырыжор Святлана Ком).

Народны ансамбль народных інструментаў выкладчыкаў дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Людмілы Назаранка ўзнагароджаны Граматай у намінацыі «За захаванне музычных традыцый і развіццё народнай інструментальнай творчасці».

Віншуем нашых музыкантаў-аркестрантаў з чарговымі перамогамі!

Паліна СВЯТЛОВА.

Облако тегов

Архив новостей

Декабрь 2019 (13)
Ноябрь 2019 (18)
Октябрь 2019 (34)
Сентябрь 2019 (27)
Август 2019 (22)
Июль 2019 (26)
^