Главная » Новости » «Свет творчасці і майстэрства»
Информация к новости
27-12-2018

«Свет творчасці і майстэрства»

Категория: Новости, Культура Гомельщины

Менавіта такая сустрэча адбылася 13 снежня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы з членамі Лоеўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў» на адкрыцці выставы творчых работ «Свет творчасці і майстэрства», якая адбылася ў рамках праекта «Мудрасць жыцця — маладосць душы».
Тут панавала па-сапраўднаму добрая творчая атмасфера. Кожнаму было прадастаўлена слова, што дазволіла ўдзельнікам азнаёміць прысутных са сваёй творчасцю, расказаць гісторыю стварэння вырабаў, пра цікавыя моманты нараджэння ідэй і задумак.
З мэтай уславіць малую радзіму, наш цудоўны маляўнічы край, азнаёміць са слаўнай гісторыяй і багатымі традыцыямі ўдзельнікі дзяліліся музычнымі і паэтычнымі талентамі.
Творчая выстава «Свет творчасці і майстэрства» заслугоўвае асобай увагі. Гэта сапраўдная карусель, аб’яднаная ў адно цэлае незямной фантазіяй аўтараў, якія жывуць з марай пра прыгажосць, дабро і радасць. Свае вырабы прадставілі Аляксандр Грэбянок, Валянціна Шумігай, Таццяна Кацуба, Людміла Крывалап, Яўген Саўчанка і Пётр Кошчанка. Тэматыка выставы шматгранная: разьба па дрэве, выпальванне, вязанне на спіцах і кручком, пляценне з бісеру, вышыўка, вырабы з каранёў дрэў, жывапіс, самаробныя лялькі і іншае.
Мерапрыемства выйшла па-сапраўднаму цікавым: з песнямі, жартамі, падарункамі і, вядома, шчырымі ўсмешкамі. Кожны прысутны забраў з сабой часцінку душы майстра, укладзеную пры вырабе непаўторных твораў мастацтва. Выстава атрымала высокую ацэнку з боку наведвальнікаў і ўдзельнікаў мерапрыемства і яшчэ раз упэўніла ў тым, што лоеўская зямля багатая на цікавых, неардынарных людзей.

Облако тегов

Архив новостей

Январь 2019 (14)
Декабрь 2018 (34)
Ноябрь 2018 (18)
Октябрь 2018 (30)
Сентябрь 2018 (21)
Август 2018 (16)
^