Главная » Новости » Фальклорнаепаці ў бібліятэчнай хаце
Информация к новости
23-10-2018

Фальклорнаепаці ў бібліятэчнай хаце

Категория: Новости, Культура Гомельщины

Фальклорнаепаці ў бібліятэчнай хаце

 

Фальклорнаепаці ў бібліятэчнай хаце

Фальклорнаепаці ў бібліятэчнай хаце

 

Школьнікі ўбачылі шмат незнаёмых прадметаў побыту нашых продкаў, даведаліся пра іх прызначэнне,азнаёміліся з прадметамі адзежы і абутку на беларускай мове.Цяпер яны ведаюць, што такое абрус, самапрадка, рушнік, гладыш, нагавіцы, пантофлі і г.д.

Дзеці прынялі ўдзел у віктарынах пра Беларусь і Мазыр. Паўлінка навучыла хлопчыкаў і дзяўчынак народным беларускім гульням - «Гладышыкі» і «Кот».

З дапамогай відэапрэзентацыі «Смак беларускай мовы»бібліятэкар ўзгадалаў алфавітным парадку назвы прадметаў па-беларуску.

Увесь час гучалі вершы, загадкі і загадкі-жарты на беларускай мове,прымаўкі пра ежу, беларускія народныя песні.

У чытальнай зале дзеці азнаёміліся з кніжнай выставай «Скарбы Беларусі», на абанеменце – з выставай хобі і творчасці «Калі ажывае гліна». Дзеці зразумелі, што сучасныя людзі  берагуць і захоўваюць спадчыну нашых продкаў.

Напрыканцы мерапрыемства супрацоўнікі прыгатавалі сапраўдны беларускі пачастунак для сваіх гасцей - бярозавік і пернікі.

Облако тегов

Архив новостей

Ноябрь 2018 (10)
Октябрь 2018 (30)
Сентябрь 2018 (21)
Август 2018 (16)
Июль 2018 (15)
Июнь 2018 (24)
^