Главная » Новости » Паэтычныя сустрэчы
Информация к новости
2-10-2018

Паэтычныя сустрэчы

Категория: Новости, Культура Гомельщины

Шмат віншаванняў выказвалася на адрас добра вядомых і па старонках раёнкі мясцовых аўтараў Антаніны Рыбалка і Любові Арловай. Сёлета паэткі прынялі ўдзел у конкурсах “Праваслаўе – мая надзея” і “Мая перамога. Моя победа!”. У апошнім у лік 12 фіналістаў ўвайшла і Антаніна Рыбалка. Не менш ураджайным быў і конкурс “Ліга аўтараў – 2018”, куды толькі ў намінацыю “паэзія” заяўкі падалі звыш сотні аўтараў. Пасля некалькіх этапаў журы абрала 38 фіналістаў, сярод якіх аказаліся Любоў Арлова і  Антаніна Рыбалка.

Аўтары атрымалі ўзнагароды ад бібліятэкі, прапанаваўшы прысутным і свае творчыя падарункі. Антаніна Рыбалка прачытала свае вершы “Маці салдата”, “Пра каханне”, “Восень”. Лірычныя ноты і задуменнасць слухачоў змяніліся ўзнёслым настроем з жыццёвай байкай “Пчала і труцень”.

Паэтычную эстафету прыняла Любоў Арлова. Яна прадставіла прысутным свой чарговы зборнік вершаў “Земные страсти презирая” і прадэкламавала некалькі вершаў з папярэдніх кніг.

Не меў магчымасці прысутнічаць на мерапрыемстве Ігар Піскун. Але публіка пачула вершы ў выкананні аўтара на кампакт-дыску – не так даўно Ігар Рыгоравіч выпусціў свой зборнік “Я так хочу послушать тишину”.

Цёплым успамінам засталася ў памяці вядучай літаратурнай вечарыны Алены Сцяфняк жнівеньская сустрэча з паэтэсай Джэмай Случак-Марцынкевіч. Зараз жанчына жыве ў Мінску, але не забывае бацькаўшчыну і штогод наведвае родны Петрыкаў. Так атрымалася і ўлетку, калі яна наведала бібліятэку, ды і яшчэ не з пустымі рукамі – у падарунак прынесла свой чарговы зборнік вершаў “Нити судьбы”. Дарэчы, гэта ўжо чацвёртая кніга нашай зямлячкі. Вершы пра родную Прыпяць арганічна ўпісаліся ва ўтульную атмасферу мерапрыемства. Алена Сцяфняк выказала пажаданне арганізаваць улетку не завочнае, а натуральнае знаёмства з паэтэсай.

У гэты вечар свае паэтычныя творы прапанавалі аматарам вершаванага радка Любоў Случак, Таццяна Яўтуховіч і Галіна Вяракса. Асабліва палюбіліся і аўтарам, і слухачам тэмы кахання і восені. Напрыканцы сустрэчы Алена Сцяфняк выказала спадзяванне, што мясцовыя літаратары і надалей будуць не толькі радаваць нас сваёй творчасцю, але і спрабаваць свае сілы ў творчых конкурсах:

– Наша зямля не абдзеленая талентамі і людзям цікава было б адкрыць для сябе творчасць новых аўтараў. Але для гэтага трэба заяўляць пра сябе!

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

IMG_1171_1IMG_1254_1IMG_1271_1IMG_1287_1

«Петрыкаўскія навіны»

Облако тегов

Архив новостей

Ноябрь 2018 (10)
Октябрь 2018 (30)
Сентябрь 2018 (21)
Август 2018 (16)
Июль 2018 (15)
Июнь 2018 (24)
^