Главная » Новости » Майстэрства і залатыя рукі Валянціны Быкавай
Информация к новости
2-10-2018

Майстэрства і залатыя рукі Валянціны Быкавай

Категория: Новости, Культура Гомельщины

Да такіх адораных людзей, з-пад рук якіх выходзяць падобныя прыгажосці, адносіцца і вытворца мастацкіх вырабаў з саломкі Валянціна Рыгораўна Быкава. Ураджэнка Брагінскага раёна, пасля школы планавала паступіць у тэхнікум, але не атрымалася. Каб не губляць год, прыехала ў Хойнікі на фабрыку, дзе праводзілі навучанне адразу на рабочым месцы. За некалькі месяцаў дзяўчына асвоіла майстэрства, якім займаецца па сёння. Жанчына вырабляе дэкаратыўныя прадметы як па сваіх задумках, так і па эскізу мастака.

На працягу 36 гадоў працуе гэта руплівая жанчына на фабрыцы мастацкіх вырабаў, дзе разам з такімі ж вопытнымі калегамі стварае прывабныя саламяныя сувеніры, якія таксама з'яўляюцца брэндам Хойніцкага раёна (атрымалі прыз глядацкіх сімпатый).

Алеся ЯЧЫЧЭНКА. 
Фота аўтара

"Хойніцкія навіны"

Облако тегов

Архив новостей

Ноябрь 2018 (10)
Октябрь 2018 (30)
Сентябрь 2018 (21)
Август 2018 (16)
Июль 2018 (15)
Июнь 2018 (24)
^