Главная » Новости » У Міхнавічах правялі абрад «Заручыны»
Информация к новости
14-08-2018

У Міхнавічах правялі абрад «Заручыны»

Категория: Новости, Культура Гомельщины

Менавіта апошняе і зрабілі ў Міхнавіцкім сельскім клубе-бібліятэцы ў мінулую нядзелю. Там прайшло тэатралізаванае свята пад назвай «Вясельныя клопаты». Артысты мясцовай мастацкай самадзейнасці прадэманстравалі, як у іх вёсцы праходзіў абрад «Заручыны маладой», многія элементы з якога захаваліся ў Калінкавіцкім раёне і сёння.

IMG_2373

Абрад заручынаў – перадвясельны. Сваты – выбраныя прадстаўнікі з сям’і хлопца — ехалі дамаўляцца з бацькамі нявесты, каб тыя далі згоду выдаць яе замуж. «У вас тавар, у нас купец», — казалі тады, так кажуць і зараз.

Сваталі дзяўчат звычайна да Пакровы, што адзначаюцца 14 кастрычніка, таму ў народзе і гавораць: «Прыйшла Пакрова – дзеўка гатова».

Калі гаспадары запрашалі сватоў у хату, размова працягвалася за сталом з рознымі прысмакамі. Потым запрашалі жаніха і нявесту, каб пачуць іх згоду і, нарэшце, выбіраўся дзень вяселля.

IMG_2376

Інсцэніроўку заручынаў — з песнямі, танцамі, народным гумарам, аздобленым самабытным мясцовым каларытам, і пабачылі гледачы і госці, што завіталі ў Міхнавіцкі клуб на «Вясельныя клопаты».

IMG_2380

Загадчыца ўстановы культуры Алена Філіпава і мастацкі кіраўнік калектыву Ірына Васільцова расказалі, што ўдзельнікі Міхнавіцкай мастацкай самадзейнасці — прадстаўнікі самых розных прафесій. Надзея Сямёнава, напрыклад, артыстычныя здольнасці якой адразу заўважылі спецыялісты раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, што прысутнічалі на свяце, працуе сацыяльным работнікам ТЦСАН. Ёсць сярод спявачак супрацоўніцы мясцовай  чыгуначнай станцыі, працаўнікі сельскай гаспадаркі. Усіх іх аб’ядноўвае творчасць, няўрымслівасць і любоў да сваёй малой радзімы.

Паліна СВЯТЛОВА.

«Калінкавіцкія навіны»

Облако тегов

Архив новостей

Январь 2020 (13)
Декабрь 2019 (38)
Ноябрь 2019 (18)
Октябрь 2019 (34)
Сентябрь 2019 (27)
Август 2019 (22)
^