Главная » Новости » Аўцюкоўская пагулянка
Информация к новости
19-07-2018

Аўцюкоўская пагулянка

Категория: Новости, Культура Гомельщины

Чарговае мерапрыемства адбылося ў мінулую пятніцу ў каларытным, вядомым далёка за межамі Калінкавіцкага раёна населенным пункце Вялікія Аўцюкі. Там, дзе жыве народ жартлівы, дзе вакол стаяць лясы, а ў іх растуць “лісянкі”, ёсць “казулі” і “ласі”. Малако цячэ ракою, бульба ёсць і буракі. Прадаюць дзяржаве мяса — вось такія аўцюкі! Там жанчыны ткуць умела посцілкі і рушнікі, вышываннем ззяюць хаты, а мужчыны робяць рамы, ёсць у сяле і бондары.

IMG_0886

— Мы гасцям заўсёды рады, пачастункам нам не жаль. Усяго ўдоваль маем. Запрашаем у госці к нам, — так шчыра і гасцінна запрашалі на сваю тэатралізаваную “Аўцюкоўскую пагулянку” арганізатары свята – калектыў мастацкай самадзейнасці Вялікааўцюкоўскага клуба народных майстроў пад кіраўніцтвам Валянціны Варабей. Як тут было не прыехаць?

IMG_0894

Гасцей і аднавяскоўцаў гаспадары сустрэлі традыцыйным аўцюкоўскім гімнам. А пасля распачалася вялікая канцэртная праграма.

IMG_0895

У выкананні мясцовых спявачак прагучала шмат песень – народных, сучасных, хітоў розных гадоў. Былі і вершы ў выкананні маленькіх аўцюкоўцаў, і байкі, і смешныя да колікаў у жываце сцэнкі, і танцы. Усе яны прысвячаліся роднай вёсцы, роднай хаце, роднай зямлі і яе працавітым жыхарам.

IMG_0897

Адным словам, пагулянка выйшла шыкоўная, каларытная, па-сапраўднаму аўцюкоўская.

 

Больше фото>>>

Облако тегов

Архив новостей

Декабрь 2018 (18)
Ноябрь 2018 (18)
Октябрь 2018 (30)
Сентябрь 2018 (21)
Август 2018 (16)
Июль 2018 (15)
^