Главная » Культура Гомельщины » Пакладзеная на цеста прыгажосць. Гутарка з капаткевіцкай майстрыхай Зояй Саліхавай
Информация к новости
17-07-2018

Пакладзеная на цеста прыгажосць. Гутарка з капаткевіцкай майстрыхай Зояй Саліхавай

Категория: Культура Гомельщины

IMG_20180630_105422

– Малюю я не вельмі добра, мне лягчэй вылепіць, – расказвае жанчына. – Некалі завуч школы-інтэрната Марыя Лазарчук падышла і сказала, што на конкурс патрабуюцца вырабы з цеста. Адмаўлялася, бо тэхнікай не валодала ўвогуле. Але для педагогаў няма немагчымага – калі ёсць задача, яе трэба выконваць. Паспрабавала і атрымалася. Спатрэбілася дзіцячае захапленне пластылінам. Потым стала навучаць дзяцей працы з салёным цестам. Праўда, тое было не вельмі эфектыўна, бо дзеці ў школе-інтэрнаце былі асаблівыя. Па-сапраўднаму ўдыхнула паветра творчасці, калі патрапіла ў наш аздараўленчы цэнтр. Цяпер кожную змену да мяне прыходзяць больш ста дзетак. Некаторыя прыязджаюць у ДРАЦ не ў першы раз і адразу ідуць да мяне на заняткі. Усіх хочацца зацікавіць, нават хлопцаў-падлеткаў. Прыдумаю цікавую фігурку з неардынарным надпісам, ім спадабаецца і працэс пойдзе.

IMG_20180630_105413

Знаходзіць час Зоя Станіславаўна і для ўласнай творчасці. Многа стварае прац у якасці сувеніраў для гасцей іх аздараўленчай установы. Здараецца, знаёмыя і сябры просяць нешта канкрэтнае зрабіць для падарунка ці афармлення сваіх інтэр’ераў. Але большасць майстар робіць для сябе. Проста, калі нараджаецца ідэя, хочацца яе ўвасобіць. Рабіць свае выставы не спрабуе, вельмі трапятліва ставіцца да вырабаў, для іх транспартыроўкі патрэбны асаблівыя ўмовы, бо занадта крохкія. Але калі ёсць прапановы тут, у Капаткевічах, не адмаўляецца.

IMG_20180630_105428

– Ніколі не думала, што праца можа быць настолькі любімай і прыносіць такое задавальненне, – на развітанне гаворыць Зоя Станіславаўна. – Выпадак дапамог мне знайсці сваё захапленне, якое дае магчымасць адчуваць сябе рэалізаванай. Раю кожнаму: трэба знайсці для сябе тое, што ўпрыгожыць жыццё, зробіць яго яркім і насычаным. Шукайце, спрабуйце, будзьце творчымі.

Алена БРУЦКАЯ.

Фота Арцёма ГУСЕВА і Пятра Шадуры

«Петрыкаўскія навіны»

Облако тегов

Архив новостей

Ноябрь 2019 (11)
Октябрь 2019 (34)
Сентябрь 2019 (27)
Август 2019 (22)
Июль 2019 (26)
Июнь 2019 (30)
^