Главная » Новости » Любоў да вёскі ў песнях і справах
Информация к новости
13-07-2018

Любоў да вёскі ў песнях і справах

Категория: Новости

Свята 
Калі казаць па праўдзе, дык першыя хвіліны да пачатку канцэртнай праграмы адчувалася нейкая напруга сярод мясцовых жыхароў. Але святочны настрой узяў верх над усімі існуючымі праблемамі і цяжкасцямі. Суботнім вечарам людзі сабраліся каля мясцовай установы культуры, каб адпачыць. Амаль з першых слоў пра родную вёску яны актыўна ўключыліся ў падзеі.
Традыцыйна на вясковым свяце шанавалі ўсіх, хто сваёй працай, жыццёвым вопытам набыў павагу сярод жыхароў Мохава. Хвілінай маўчання памянулі вяскоўцы тых, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Амаль з кожнага двара вёскі мужчыны, надзеўшы шынялі, ішлі на фронт, каб вытрымаць найцяжэйшыя выпрабаванні і здабыць Перамогу. Не менш сіл і імкнення да лепшага жыцця спатрэбілася вяскоўцам у мірныя гады, калі давялося цяжка і плённа працаваць ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі.
У святочны вечар вядучыя мерапрыемства разам са старшынёй Каўпенскага сельскага Савета Людмілай Прымак сардэчнымі пажаданнямі і памятнымі падарункамі шчыра віталі старэйшых жыхароў Мохава і самую маленькую жыхарку. Адзначалі тых, хто заўсёды сочыць за парадкам каля домаўладання, імкнецца сваё падвор’е ўпрыгожыць шматлікімі кветкамі і фарбамі. Асобная падзяка — працаўнікам сельскай гаспадаркі, словы ўдзячнасці — медработніку, настаўнікам, паштарцы, бібліятэкарам і г.д.
Кожны ўдзельнік свята паспрабаваў смачнага караваю і атрымаў шмат добрых эмоцый. Ад усёй душы стараліся спяваць для вяскоўцаў самадзейныя артысты Каўпенскага сельскага цэнтру культуры і вольнага часу: Пётр Краўчанка, Аляксандр Грэбянок, Любоў Барадзіна і Галіна Марчанка. Нечаканай імправізацыяй сталі музычныя выступы Аляксандра Кашперкі і Таццяны Федукевіч. Аднавяскоўцы шчыра апладзіравалі за песні, якія спадабаліся, і з асаблівай асалодай танцавалі пад адкрытым небам, перагаворваліся адзін з адным. Нехта ўспамінаў мінулыя гады, другія распытвалі пра жыццё землякоў, якія рэдка маюць магчымасць наведацца ў родную вёску. Маленькія непаседы тут жа каля дарослых гулялі або бралі веласіпеды і імчалі ўперад па дарозе.
У такой простай і прыемнай абстаноўцы час праляцеў хутка. З добрым настроем, гумарам і жаданнем актыўна паўдзельнічаць у канцэртнай праграме жыхары Мохава працягвалі адпачываць. Яны спявалі самі і разам з самадзейнымі артыстамі, пускаліся ў пляс і проста размаўлялі.
На здымках: у час святкавання.
Тэкст і фота
Людмілы Краўцовай, “ЛК”.

"Лоеўскі край" 

Облако тегов

Архив новостей

Декабрь 2018 (18)
Ноябрь 2018 (18)
Октябрь 2018 (30)
Сентябрь 2018 (21)
Август 2018 (16)
Июль 2018 (15)
^