Главная » Новости » Прафесія Юліі Дзятлавай мае наўвазе шырокі профіль: і спяваць, і танцаваць, і тэатральную пастанову зладзіць, і самой паўдзельнічаць, і іншых навучыць
Информация к новости
14-04-2018

Прафесія Юліі Дзятлавай мае наўвазе шырокі профіль: і спяваць, і танцаваць, і тэатральную пастанову зладзіць, і самой паўдзельнічаць, і іншых навучыць

Категория: Новости, Культура Гомельщины

Разам з бібліятэкарам дома-інтэрната Марыяй Казюкінай Юлія гатова зладзіць для старых тое, што ім больш за ўсё даспадобы. А менавіта гульнёвыя, конкурсныя, танцавальныя праграмы, канцэрты, прадстаўленні, адна з асноўных мэт якіх — прывабіць да ўдзелу і прагляду найбольшую колькасць людзей. Да такіх форм работы часцей за ўсё звяртаецца Юлія Іванаўна.

У доме-інтэрнаце існуюць і кружкі па інтарэсах, дзе жадаючыя могуць рэалізаваць свае творчыя памкненні. Ёсць нават кружок, які не мае на мэце нейкіх спецыяльных навыкаў, кшталту рукадзелля ці настольных гульняў: «Ля самавара» можна сабрацца, каб проста абмеркаваць сваю надзённасць, падзяліцца добрым настроем ці праблемай.

Актыўная старасць, якая адмаўляе абыякавае стаўленне да рэчаіснасці, прапагандуецца работнікамі «Шубіна». Кніжныя выставы, лекцыі, гутаркі, што ладзяцца з удзелам цэнтральнай раённай бібліятэкі, абуджаюць інтарэс да чытання, падзей у краіне і свеце. Дарэчы, актыўнасць наўпрост уплывае на здароўе: навука даказала, што набыццё новых ведаў, разгадванне красвордаў, шахматы і падобная дзейнасць не толькі бавіць, але і за кошт памнажэння нейронных сувязяў у мозгу працягвае жыццё. Другі рэсурс даўгажыхарства, даступны тут старым — гэта падсобная гаспадарка ўстановы, дзе можна чаргаваць разумовую размінку з фізічнай, і тым самым падтрымліваць форму.

За мінулыя годы пад мастацкім кіраўніцтвам Юліі Іванаўны старыя з «Шубіна» сталі ўладальнікамі грамат і дыпломаў у выставе-конкурсе творчага майстэрства «Чараўніцтва свімі рукамі», конкурсе-аглядзе мастацкай самадзейнасці «Парад талентаў» і нават спартыўна-масавай абласной спартакіядзе.

Будні культарганізатара не маюць зацішку: мерапрыемствы да дзяржаўных святаў і памятных дат адбываюцца круглы год. У рэлігійныя святы ў храме св. Матроны, што размешчаны на тэрыторыі ўстановы, праводзяцца службы і сустрэчы з прадстаўнікамі Гомельскай епархіі: духоўнае жыццё насельнікаў інтэрната таксама не на апошнім месцы.

Каб выступленні мясцовых талентаў не прыядаліся, арганізуюцца праграмы з удзелам Веткаўскага  Дома культуры, Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, гімназіі Веткі, мастацкіх калектываў сельскіх дамоў культуры, самадзейнасці ВКП-21, праводзяцца сумесныя акцыі з гомельскай сярэдняй школай №59, Клубам львоў, Чырвоным Крыжам, спецыяльнымі і вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Гомеля.

— Наша задача — стварэнне спрыяльных умоў для культурнага правядзення вольнага часу, — кажа Юлія Дзятлава. — Актывізацыя цікавасцяў, развіццё інтарэсаў, здольнасцяў і схільнасцяў падштурхоўвае нас да пошуку новых форм работы. Як толькі даведаемся пра новыя прыймальныя для старых формы работы, то абавязкова паспрабуем прапанаваць нашым жыхарам. Жыць трэба цікава.

На гэты год у культурнага сектара, як заўжды, немалыя планы. Напрыклад, тэматычныя і народныя святы, якія маюць стабільны поспех. У планах — і сумесныя мерапрыемствы з мясцовымі службамі па надзвычайных сітуацыях і міліцыяй, раённым друкам. Так што сумаваць ні старыя, ні калектыў работнікаў «Шубіна» не будуць, было б жаданне. Гэта гарантуе адказны, актыўны, жвавы, аптымістычны характар культарганізатара Юліі Дзятлавай.

«Голас Веткаўшчыны»

Облако тегов

Архив новостей

Декабрь 2018 (16)
Ноябрь 2018 (18)
Октябрь 2018 (30)
Сентябрь 2018 (21)
Август 2018 (16)
Июль 2018 (15)
^