Главная » Новости » "Лявоніха": іх аб'ядналі песня і танец
Информация к новости
27-03-2018

"Лявоніха": іх аб'ядналі песня і танец

Категория: Новости, Культура Гомельщины

Сваю дзейнасць калектыў пачаў у далёкім 1991 годзе ў цэнтры дзіцячай творчасці «Факел». Першыя яго кіраўнікі – гэта Аляксандр Сасноўскі (аркестровая група), Ніна Жыліцкая (вакальная група), Альфія Мадэй (харэаграфічная група). Ансамбль вёў актыўную канцэртную і конкурсную дзейнасць. Самай яркай старонкай у творчай біяграфіі калектыву сталі яго гастролі па гарадах Італіі. Вынік такой дзейнасці – прысваенне ансамблю звання ўзорнага.

Дзесяць гадоў калектыў працуе на базе дзіцячай школы мастацтваў № 2. Ім кіруюць выдатныя педагогі, сапраўдныя прафесіяналы – Алена Кажамякіна, Наталля Байшава і канцэртмайстар Аляксандр Дзегцярэнка. Рэпертуар ансамбля разнастайны, але ў кожным творы – традыцыі і душа народа. І сёння «Лявоніха» – жаданы госць на розных музычных пляцоўках раёна і вобласці, неаднаразовы лаўрэат прэстыжных міжнародных, рэспубліканскіх і абласных фестываляў і конкурсаў.

Так, удзел у адным з апошніх такіх мерапрыемстваў прынёс у скарбонку дасягненняў калектыву ўзнагароды. Гэта быў III Міжнародны конкурс-фестываль мастацтваў «Музыкі святло-2018», які праходзіў у Мінску...

Таццяна СКОБЕЛЕВА.

Фота Мікалая СЕМЯНЦА

Облако тегов

Архив новостей

Январь 2020 (13)
Декабрь 2019 (38)
Ноябрь 2019 (18)
Октябрь 2019 (34)
Сентябрь 2019 (27)
Август 2019 (22)
^