Главная » Новости » Юныя жлабінчане сталі лаўрэатамі ІІ міжнароднага конкурсу «Мой сябра – баян»
Информация к новости
28-02-2018

Юныя жлабінчане сталі лаўрэатамі ІІ міжнароднага конкурсу «Мой сябра – баян»

Категория: Новости

Гэта і пра нашых юных баяністаў, якія сталі лаўрэатамі ІІІ ступені ІІ міжнароднага конкурсу «Мой сябра – баян», што прайшоў у Гомельскім каледжы мастацтваў імя Н.Ф. Сакалоўскага і сабраў больш за 170 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Літвы.

Як заўважыў старшыня журы, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, заслужаны артыст Беларусі Мікалай Сеўрукоў, такія спаборніцтвы даюць штуршок да новых музычных вяршынь.

Для вучня 5-га класа дзіцячай школы мастацтваў № 1 Міхаіла Анікеенкі (кіраўнік А. Чыкілёва) гэты поспех – не першы (на здымку злева). Хлопчык – пастаянны ўдзельнік і прызёр розных творчых конкурсаў. Так, у яго скарбонцы – дыпломы «Рускага партрэта ў беларускім інтэр’еры», «Палескага агеньчыка», «Музыкі святло», «Маленькага прынца», «Лідскага вянка». Яшчэ ён быў удзельнікам майстар-класа ў вядомага беларускага баяніста Ігара Квашэвіча. Дзякуючы сваёй мэтанакіраванасці і захапленню музыкай ён заваёўвае сімпатыі журы.

На конкурсе «Мой сябра – баян» хлопчык віртуозна выканаў тры складаныя кампазіцыі – «Фуга» Д. Цыполі, «Бравурнае сола» Й. Кола, «Вочы чорныя» А. Грэта.

Вучань 2-га класа дзіцячай школы мастацтваў № 2 Віталь Барысенка (кіраўнік Н. Селіванава) выступіў з кампазіцыямі «Маленькая арганная прэлюдыя» А. Матавіцкай і «У лясочку камарыкаў многа ўрадзілася» А. Маліноўскага. Хлопчык упершыню спрабаваў свае магчымасці ў конкурсе такога высокага ўзроўню – і паспяхова. Але і ў іншых конкурсах ён праяўляе свой талент, і яго адзначаюць за віртуознае выкананне. На Віталя ўскладаюць надзеі педагогі, і яны ўпэўнены, што ў яго ўсё атрымаецца, бо ён толькі пачынае адчуваць смак перамогі.

Таццяна СКОБЕЛЕВА.

Фота Мікалая СЕМЯНЦА.

«Новы Дзень»

Облако тегов

Архив новостей

Июль 2019 (13)
Июнь 2019 (30)
Май 2019 (29)
Апрель 2019 (35)
Март 2019 (35)
Февраль 2019 (30)
^