Главная » Культура Гомельщины » Сыродскі хор у чарговы раз пацвердзіў званне народнага
Информация к новости
4-01-2018

Сыродскі хор у чарговы раз пацвердзіў званне народнага

Категория: Культура Гомельщины

Калінкавіцкі раён на конкурсе прадстаўляў народны хор Сыродскага дома мастацкай самадзейнасці пад кіраўніцтвам Таццяны Есьман.
Галасістыя артысткі пакарылі журы сваім выкананнем, за што ўдастоіліся Дыплома ў намінацыі «За захаванне рэгіянальных песенных традыцый» і ў чарговы раз пацвердзілі званне народнага хору. Дарэчы, такую атэстацыю артысты праходзяць кожныя тры гады.
Сыродскі хор быў створаны ў 1979 годзе. З першага дня і па цяперашні час яго нязменным кіраўніком з’яўляецца Таццяна Есьман. У 1985 годзе калектыву было прысвоена званне «народны».
Як расказала Таццяна Фёдараўна, у мінулыя гады ў хоры выступалі каля 40 чалавек. Сёння ж , на жаль, удзельнікаў стала менш. Пастаянных каля 17 чалавек, але сапраўдных энтузіястаў, аматараў песеннай творчасці.
Нягледзячы на тое, што склад удзельнікаў мяняецца, калектыў па-ранейшаму трымае высокую планку, знаходзіцца ў бесперапынным творчым пошуку, працуе над рэпертуарам і паляпшэннем свайго выканаўчага майстэрства.
Народны хор Сыродскага дома мастацкай самадзейнасці неаднаразова ўдзельнічаў у рэспубліканскіх і абласных святочных мерапрыемствах, фестывалях, конкурсах, узнагароджваўся граматамі і дыпломамі. Не раз артыстам была даверана пачэсная місія сустракаць дэлегацыі рэспубліканскіх, абласных, раённых семінараў, што праходзілі ў аграгарадку Сырод і на тэрыторыі размешчанай там гаспадаркі СВК «Дружба – Аўцюкі».
Хор і сёння з’яўляецца актыўным удзельнікам шматлікіх раённых мерапрыемстваў: канцэртаў, кірмашоў, народных святаў і абрадаў, «Дажынак», аглядаў-конкурсаў.
У рэпертуары артыстаў мясцовы фальклор, беларускія народныя песні, а таксама ўкраінскія, рускія, казачыя, сучасныя творы беларускіх аўтараў.
Паліна СВЯТЛОВА.

 

«Калінкавіцкія навіны»

Облако тегов

Архив новостей

Ноябрь 2019 (3)
Октябрь 2019 (34)
Сентябрь 2019 (27)
Август 2019 (22)
Июль 2019 (26)
Июнь 2019 (30)
^