Главная » Новости » У сектары краязнаўства цэнтральнай бібліятэкі імя А. С. Пушкіна горада Мазыра адбылася сустрэча з паэтам Васілём Андрыеўскім.
Информация к новости
3-11-2017

У сектары краязнаўства цэнтральнай бібліятэкі імя А. С. Пушкіна горада Мазыра адбылася сустрэча з паэтам Васілём Андрыеўскім.

Категория: Новости

 

У сектары краязнаўства цэнтральнай бібліятэкі імя А. С. Пушкіна горада Мазыра адбылася сустрэча з паэтам Васілём Андрыеўскім.

 

Васіль Рыгоравіч Андрыеўскі нарадзіўся ў в. Града Калінкавіцкага раёна. Скончыў Юравіцкую сярэднюю школу і філалагічны факультэт Мазырскага педагагічнага інстытута імя. Н. К. Крупскай. Друкуецца з 1987 года. Аўтар кніг паэзіі «Пад літасцю нябёс», «Вербніца», шматлікіх публікацый у рэспубліканскай перыёдыцы. Ён з’яўляецца складальнікам і рэдактарам шэрагу калектыўных зборнікаў вершаў: «Ты, Мазыр, - мой Парнас», «Сонца над буслянкай», «Спелы ранак», «Прыпяцкія хвалі». Многія вершы паэта пакладзены на музыку.

Зборнік паэзіі «Глядзіць спадзеўна Багародзіца» ўбачыў свет у мінскім выдавецтве «Каўчэг». Кожны прыхільнік творчасці Васіля Андрыеўскага знойдзе ў яго новай кнізе паэтычныя радкі, сугучныя настрою яго душы.

Пад час сустрэчы Васіль Рыгоравіч распавядаў аб тым, што яго натхняе на творчасць, чытаў вершы, прысвечаныя роднаму краю, хрысціянскім святыням, матулі, каханню, тым самым дзяліўся са слухачамі сваімі душэўнымі перажываннямі.

У адрас паэта гучалі шчырыя словы віншаванняў ад калег па пяру Анатоля Малюка, Галіны Дашкевіч, мастачкі Марыны Адосій, графічныя работы якой упрыгожваюць зборнік «Глядзіць спадзеўна Багародзіца». Гучалі песні ў выкананні Міхаіла Копача на словы Васіля Андрыеўскага.

Да шматлікіх віншаванняў далучыліся вучні старэйшых класаў СШ №14, настаўніца Алена Васільеўна Данілава і шматлікія чытачы бібліятэкі.

 

Цюленева Ніна Віктараўна,

бібліятэкар  1 катэгорыі

сектара краязнаўства

цэнтральнай бібліятэкі імя А. С. Пушкіна

Облако тегов

Архив новостей

Ноябрь 2017 (20)
Октябрь 2017 (36)
Сентябрь 2017 (39)
Август 2017 (35)
Июль 2017 (22)
Июнь 2017 (43)
^