Главная » Новости » В центральной районной библиотеке Добруша прошли "Вячоркі"
Информация к новости
18-09-2017

В центральной районной библиотеке Добруша прошли "Вячоркі"

Категория: Новости

Тое, што кінулася ў вочы, як толькі пераступілі парог бібліятэкі, – ветлівыя гаспадыні ў нацыянальных строях. Рушнікамі, хусткамі, посцілкамі ўпрыгожаны паліцы шафаў. На стале – традыцыйныя сялянскія прысмакі, вязанка абаранкаў. Адчуванне нерэальнасці таго, што адбывалася,  умацоўвалі сцішаныя размовы ўдзельнікаў свята і гукі гармоні.

Напачатку сустрэчы вядучыя прадставілі прысутным гасцей з міфічных вёсак Весялуха, Загадкава ды Пацешкіна. Кожная дэлегацыя з’явілася з уласнымі задумкамі. Напрыклад, жыхары Весялухі – удзельніцы вакальнага калектыву “Світанак” – прапанавалі наведвальнікам бібліятэкі гульню “Адгадай мелодыю”.

 

Былі сярод забаў “Вячорак” пацешкі, танцы, конкурс на лепшага выканаўцу скарагаворак… Успомнілі і нацыянальныя гульні. Адна з іх, “Гарачая бульба”, стала кульмінацыяй вечара. Спадабалася і пастаноўка гаспадынь свята пра курку Рабу. На развітанне бібліятэкары пачаставалі гасцей цукеркамі.

Вольга САВІЦКАЯ

Фота Яўгена УСЦІНАВА   

«Добрушскі край»

Облако тегов

^