Главная » Новости » Наш зямляк Васіль Ткачоў удастоены звання лаўрэата Нацыянальнай прэміі па літаратуры ў галіне драматургіі!
Информация к новости
8-09-2017

Наш зямляк Васіль Ткачоў удастоены звання лаўрэата Нацыянальнай прэміі па літаратуры ў галіне драматургіі!

Категория: Новости

Па творах Васіля Юр’евіча ідуць спектаклі ў многіх тэатрах нашай краіны, а таксама ў Расіі, Украіне, Казахстане, Малдове, Таджыкістане. На выданне чарговага зборніка Васіль Ткачоў атрымаў грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. І вось у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі» выйшла кніга п’ес на беларускай мове «Характары». У яе ўвайшлі ў асноўным тыя творы, якія сёння запатрабаваны ў тэатрах: «Апошні» («Белы ліст»), «Без Ягора будзе гора», «Жаночы вулей», «Марш Шульгіна», «Стары і дарога», «Flash», «Веласіпед», «Кветкі», «Дошкі», «Пераправа на Казанціп», «Страказа і мурашык» і іншыя. Менавіта за гэтую кнігу Васіль Ткачоў удастоены звання лаўрэата Нацыянальнай прэміі па літаратуры ў галіне драматургіі. Віншуем!

 

Падрыхтавала Аксана РАМАНАВА.

ХАР-ВОК

 slova.by

Облако тегов

Архив новостей

Ноябрь 2017 (20)
Октябрь 2017 (36)
Сентябрь 2017 (39)
Август 2017 (35)
Июль 2017 (22)
Июнь 2017 (43)
^